У Віцебску адкрыецца выстава, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку

19 снежня ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыецца гістарычная выставы “ (1746-1817) – цана свабоды”.
У Віцебску адкрыецца выстава, прысвечаная Тадэвушу Касцюшку

Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) – нацыянальны герой беларусаў, літоўцаў і палякаў, змагар за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі, ганаровы грамадзянін рэвалюцыйнай Францыі, адзін з найбольш вядомых сыноў Беларусі ва ўсім свеце. Ён нарадзіўся ў фальварку Мерачоўшчына Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага (цяпер — тэрыторыя Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці).

Касцюшка скончыў Рыцарскую школу ў Варшаве і Версальскую вайсковую акадэмію пад Парыжам. У 1776 годзе, праз месяц пасля абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці, ён прыехаў у Амерыку, дзе быў прызначаны інжынерам амерыканскай арміі. Прымаў удзел ва ўмацаванні Філадэльфіі. У знак прызнання заслуг Джордж Вашынгтон даручыў яму будаўніцтва крэпасці Вест-Пойнт.

Па ўласнай просьбе быў пераведзены на Поўдзень, дзе яго ўменні дапамаглі амерыканцам перамагчы ў вайне за незалежнасць. Пастановай Кангрэса ў 1783 года Касцюшка быў узведзены ў чын генерала брыгады амерыканскай арміі і атрымаў значную колькасць зямлі і фінансавых сродкаў, якія выдаткаваў на выкуп афраамерыканскіх нявольнікаў і іх адукацыю.

У жніўні 1784 годзе Касцюшка вяртаецца ў Рэч Паспалітую і актыўна ўключаецца ў нацыянальна-вызваленчую дзейнасць. Ён прымаў ўдзел у так званай Вайне ў абарону Канстытуцыі 1792 года паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай, пасля якой быў вымушаны эміграваць
У эміграцыі Касцюшка падрыхтаваў канцэпцыю вызвольнага паўстання. 24 сакавіка 1794 года на кракаўскім рынку Касцюшка прынёс народу ўрачыстую прысягу і прыняў фармальнае кіраўніцтва паўстаннем як вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі паўстанцаў. Ён ўзначаліў паўстанне, якое працягвалася два гады. Паранены 10 кастрычніка 1794 года у бітве пад Мацеёвіцамі, Касцюшка быў зняволены ў Пецярбургскай турме, а пазней выпушчаны пасля прынясення прысягі Паўлу I.

У 1798 – 1815 гадах Тадэвуш Касцюшка жыў у Францыі, дзе прымаў удзел у стварэнні Польскіх легіёнаў. Касцюшка памёр 15 кастрычніка 1817 годзе у Залатурне, Швейцарыя. Пахаваны ў мясцовым былым езуіцкім касцёле; праз год астанкі героя былі перавезены ў Кракаў у каралеўскі склеп кафедральнага сабора на Вавелі.

Сейм Польшчы абвясціў 2017 год годам Касцюшкі у сувязі з 200-годдзем са дня смерці героя. арганізавана сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча і Польскім Інстытутам у Мінску.

Адкрыццё выставы 19 снежня прызначана на 16:00. Яна працягнецца да 15 студзеня 2018 года.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць