У Оршы забаранілі канцэрт беларускіх выканаўцаў

У Оршы адмянялі канцэрт-прэзентацыю альбома «Дарогі» — супольнага праекта Сяргея Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.
У Віцебску адбылася прэзентацыя новага альбома “Раёк” фольк-праекта “Вурай”. Фота Сержука Серабро

Канцэрт павінен быў адбыцца 5 лютага і праходзіць у зале Аршанскай дзіцячай школы мастацтваў №2.

Аднак, як некалькі гадзін таму напісаў у Facebook спадар Доўгушаў, канцэрт не можа адбыцца — яму патэлефанавала дырэктарка школы і паведаміла, цытуем, што нічога не атрымаецца. Пазней у каментарах выканаўца ўдакладніў, што канцэрт адмянілі пад ціскам улады: “Тэлефоны званок. Пагрозы. Ідыёлаг Святлова — і канцэрту няма...”

Пры гэтым Сяргей Доўгушаў адзначае, што ў Оршы ўжо трэці раз забараняюць яго канцэрты: у 2016 канцэрт у музеі Караткевіча адмянілі ў той самы дзень, як ён павінен быў адбыцца, а ў снежні 2017 ГЦК за месяц да канцэрту адмовіў у яго правядзенні.

Цікава, што спадар Доўгушаў падвяргаецца рэпрэсіям на сваёй малой радзіме — ён нарадзіўся ў вёсцы Тарчылава Аршанскага раёну. Беларускім слухачам Сяргей Доўгушаў найбольш вядомы як саліст гурта “Vuraj”.

Альбом “Дарогі” — супольны праект Сяргея Доўгушава і Аляксандра Ясінскага — быў запісаны ў канцы лета 2017 года. У Віцебску яго прэзентацыя павінна адбыцца 10 лютага ў тэатры “Лялька”.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ