Дзмітрый Страчук “Чалавекам года Віцебска-2017”

Чытачы “Народных навінаў Віцебска” шляхам анлайн-галасавання Чалавекам года Віцебска дэсантніка Дзмітрыя Страчука, які выратаваў жыццё свайму саслужыўцу.
Дмитрий Страчук. Фото Олега Александрова / sb.by

Пад час вучэнняў пры дэсантаванні Страчук схапіў патухлы купал шэрагоўца Жарскага і трымаў яго, пакуль парашутысты не прызямліліся. Абодва дэсантнікі за гэты выпадак узнагароджаныя медалём “За адвагу”.

Галасаванне скончылася 15 лютага, за кандыдатуру Дзмітрыя Страчука прагаласавалі 185 чалавек, што складае 56%. Бліжэйшыя яго супернікі набралі толькі па 19% і 18% галасоў.

Сёлета “ННВ” вызначалі “Чалавека года Віцебска” дзясяты раз. У папярэднія гады гэтым званнем за спрыянне Віцебску і пашырэнне яго вядомасці чытачы нашага выдання ўганаравалі жыхароў вуліцы Чэхава, якія абаранілі парк Партызанскай славы ад высякання (2016), арганізатара фестываля спартыўных танцаў “Віцебская сняжынка” Наталлю Таўсташову (2015), зняволеную сенатара і дырэктара птушкафабрыкі Ганну Шарэйка (2014), першага біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна (2013), маці растралянага Любоў Кавалёву (2012), бізнесмена і культурнага дзеяча Гарыка Аганджаняна (2011), “Міс інтэрнэт Віцебск” Касю Сцяпанаву (2010), старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца (2009 год) і “Міс Беларусь” Вольгу Хіжынкову (2008 год).

Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2017?

  • Дзмітрый Страчук (56%, Галасоў: 185)
  • Максім Самсонаў (19%, Галасоў: 63)
  • Дзіяна Юрчанка (18%, Галасоў: 61)
  • Вольга Сцяпанава (4%, Галасоў: 13)
  • Мікалай Кірэеў (3%, Галасоў: 11)

Усяго галасоў: 333

Loading ... Loading ...

Меткі: ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. я  
      22/люты/2018 у 10:12

      Выбрали "самого положительного", а не того кто "найбольш спрыяў пашырэнню вядомасці Віцебска".

    2. Герман Зверобой  
      22/люты/2018 у 20:34 1

      Дык выбирали по принципу: "самое дорогое у человека - жизнь" и прожить ее надо так, чтобы была чарка и шкварка 🙂
      Номинация не совсем удачная, ее нужно более конкретизировать. Какие критерии там, девиз, кредо...Поэтому и такой винегрет.
      Данный выбор относится к номинации типа "геройский поступок года" спасение на водах...на воздухе...

    Каментаваць