У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу юных чытальнікаў беларускай літаратуры

Абласны фінал “Чытаем па-беларуску разам з Velcom” прайшоў 15 сакавіка ў Віцебску, па яго выніках пяць пераможцаў паедуць у Мінск каб прадставіць наш рэгіён.
У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу “Чытаем па-беларуску разам з Velcom”. Фота Сержука Серабро

У фінальных спаборніцтвах, якія праходзілі ў сярэдняй школе №6, прымалі ўдзел 29 вучняў школ і гімназій з розных куткоў Віцебшчыны, а усяго з нашай вобласці на конкурс прыйшло 270 відэазапісаў. На выступленне канкурсантам адводзілася дзве хвіліны. За гэты час яны павінны былі як мага лепш прачытаць на памяць нейкі твор беларускай літаратуры, або ўрывак з вялікага твора. Большасць, канешне, чыталі вершы, але былі і такія, хто выбраў урыўкі з прозы.

У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу “Чытаем па-беларуску разам з Velcom”. Фота Сержука Серабро

У склад рэгіянальнага журы ў Віцебску ўвайшлі паэт і пісьменнік Уладзімір Ліпскі, які з’яўляецца рэдактарам часопіса “Вясёлка”, паэтка Маргарыта Латышкевіч, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, была спецыяліст групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Дар'я Пракаповіч, а таксама прадстаўнік інстытута развіцця адукацыі Віцебскай вобласці Рыма Бабашка. Спецыяльна запрошаным членам журы стаў вядучы тэлеканала «Віцебск» Аляксандр Карэнман.

У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу “Чытаем па-беларуску разам з Velcom”. Фота Сержука Серабро

Кожны з членаў журы максімальна мог ацаніць выступленне канкурсанта ў 20 балаў, такім чынам найбольшая агульная адзнака складала 120 балаў. Трэба азначыць, што яе так ніхто і не атрымаў, адна з канкурсантак змагла набраць 119 балаў і гэта быў найлепшы вынік фіналу.

У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу “Чытаем па-беларуску разам з Velcom”. Фота Сержука Серабро

У рэгіянальным конкурсе перамаглі пяць канкурсантаў:

  • Анастасія Белавус (Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Францыска Скарыны);
  • Анастасія Варанкова (Акцябрская сярэдняя школа Віцебскага района);
  • Іван Вашкевіч (Верхнядзвінская гімназія);
  • Злата Кулакоўская (Глыбоцкая раённая гімназія);
  • Крысціна Прышчэпава (сярэдняя школа №12 г. Віцебска).

У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу “Чытаем па-беларуску разам з Velcom”. Фота Сержука Серабро

Гэтыя пяць чалавек узнагароджаныя смартфонамі, яны прадставяць Віцебскую вобласць на агульнарэспубліканскім фінале конкурсу “Чытаем па-беларуску разам з Velcom” у Мінску. Акрамя таго ўсе канкурсанты атрымалі памятныя падарункі і дыпломы ўдзельнікаў фіналу конкурсу.

У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу “Чытаем па-беларуску разам з Velcom”. Фота Сержука Серабро

— Я вельмі задаволены сваёй перамогай у рэгіянальным фінале конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». Вельмі доўга я рыхтаваў выступленне разам з бацькамі і настаўнікамі. І зараз я буду вельмі чакаць рэспубліканскага фіналу, у якім, спадзяюся, таксама змагу трапіць у 5-ку лепшых, – пракаментаваў сваю перамогу фіналіст Іван Вашкевіч.

У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу “Чытаем па-беларуску разам з Velcom”. Фота Сержука Серабро

Старшыня журы Уладзімір Ліпскі пад час уручэння дыпломаў сказаў, што быў рады ахінуцца ў атмасферу беларускай мовы хаця б на дзве гадзіны, якія яна гучала з вуснаў дзяцей:

— На вялікі жаль мы разыдземся, і там, за сценамі будзе зноў гучаць толькі руская мова. Ці можна сабе ўявіць, каб, напрыклад, у Францыі праводзілі конкурс “Чытаем па-французску”? А мы вымушаныя рабіць такія конкурсы, пакуль родная мова зноў не ўвойдзе ў душу кожнага беларуса, — з сумам адзначыў спадар Ліпскі.

У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу “Чытаем па-беларуску разам з Velcom”. Фота Сержука Серабро

У рамках другога этапу конкурсу “Чытаем па-беларуску з velcom” павінны прайсці яшчэ 3 абласныя фіналы — у Магілёве, Гомелі і Гродне. Агульнабеларускі фінал конкурсу адбудзецца ў траўні ў Мінску. Па яго выніках пяць лепшых юных чытальнікаў Беларусі атрымаюць Apple iPhone. Школьнікі з усёй краіны даслалі на гэты конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзінаў.

У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу “Чытаем па-беларуску разам з Velcom”. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ