У чэрвені на радзіме Васіля Быкава пройдзе моладзевы летнік

У Бычках — на радзіме Васіля Быкава — 19-24 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік “Сакрэты беларускай культуры”, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў.
У чэрвені на радзіме Васіля Быкава пройдзе моладзевы летнік

Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы.

За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Умовы:

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 5 чэрвеня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: [email protected].

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ