Возера Нешчарда і ваколіцы сталі гідралагічным заказнікам

Віцебскі аблвыканкам абвясціў гідралагічны заказнік мясцовага значэння “Нешчарда”, акрамя аднайменнага возера ў заказнік увайшлі яшчэ тры — Бродна, Доўгае і Круглае.
Возера Нешчарда. Фото wikimapia.org

Заказнік размешчаны ў усходняй частцы Расонскага раёна, яго плошча складае 6692,28 гектараў. Акрамя чатырох азёр у ахоўваемую тэрыторыю часткова ўвайшлі лясы Гарбачэўскага, Дварышчанскага і Расонскага лясніцтваў, а таксама 225,2 гектара сельскагаспадарчых зямель.

На тэрыторыі, абвешчанай заказнікам, будзе сур’ёзна абмежавана прамысловае выкарыстанне прыроды. Напрыклад там забаронена разведка і распрацоўка карысных выкапняў ці прамысловы вылаў рыбы. Таксама ў заказніку немагчыма нарыхтоўваць дзікарастучыя рысліны ці іх часткі прадпрымальнікам і юрыдычным асобам. Такім чынам рыбачыць на Нешчадзе зараз могуць толькі аматары, а збіраць грыбы ў ваколіцах — толькі насельніцтва.

На беразе возера Нешчарда нарадзіўся беларускі і польскі пісьменнік Ян Баршчэўскі, падзеі яго празаічнага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях” адбываюцца ў ваколіцах гэтага возера.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: