«Картоннае» свята: Як прайшоў першы гарадскі фэст KARTONKA ў Віцебску

Пра новае гарадское свята на картанажна-паліграфічным камбінаце пісалі не толькі віцебскія, але і мінскія, і агульнарэспубліканскія інфармацыйныя рэсуры. І – нарэшце – нягледзячы на дажджы і холад, яно адбылося! Якой у памяці жыхароў горада застаецца гэта 2-го ліпеня і першы стрэл “KARTONKI”?
У Віцебску прайшоў першы гарадскі фэст KARTONKA. Фота Паўла Казлова і Івана Сямёнава

У праграме фэста была заўлена музыка, маркет, фуд-корт, кіна- і адукацыйная праграма. Шмат хто звярнуў увагу менавіта на зону маркета. Мужныя і стойкія (з такім надвор’ем!) майстры, якія ўвесь дзень радавалі гасцей фэста сваёй творчасцю, распавялі нам пра сябе крыху больш падрабязна.

“Мяне завуць Варган Анастасія. Зараз вучуся на худграфе ў ВДУ. Упрыгожаннямі займаюся не так даўно, дзесьці паўгады толькі. Раблю іх у асноўным драўлянымі, некаторыя – з акрылавымі роспісамі, некаторыя са смалы, крыху керамікі. А ўвогуле пачынала з палімернай гліны. Удзел у фэсце мне прапанавала адна з арганізатараў, з якой я вучуся на факультэце”.

Госці гарадскога фэсту KARTONKA. Фота Паўла Казлова і Івана Сямёнава

“Я скончыў віцебскі худграф на напрамку “Мастацкая апрацоўка дрэва”. Да ўдзелу мяне запрасіў адзін з арганізатараў. Матэрыял для маіх вырабаў бяру з розных гарадоў Беларусі, часам – з-за мяжы, з Расіі. Сваёй сравай я займаюся ўжо амаль 6 год. Апрацоўка з большая робіцца рукамі, каб рэчы атрымліваліся сапраўды ўнікальнымі. Хочацца, каб яны сталі важнымі для іх новых уладароў”.

Барыс Мікалайчык.  Фота Паўла Казлова і Івана Сямёнава

“Мяне завуць Кацярына, я з Мінску. Займаюся ўпрыгожаннямі ўжо чацвёрты год. Мая майстэрня завецца “Nyth” – у перакладзе з валійскай мовы “гняздо”. Птушкі звычайна прыносяць у свае гнёзды шмат цікавага: абломкі забытых рэчаў, шматочкі шкла і розныя іншыя цікавыя рэчы. Так і ў мяне: у маім “гняздэчку” ўсё, што я прынесла і зрабіла сама. Я раблю рэчы “лясной” так бы мовіць тэматыкі, выкарыстоўваю для іх і прыродныя і сінтэтычныя матэрыялы, палімерную гліну, камяні, расліны”.

“Мяне клічуць Віка, я прадстаўляю мясцовую краму “Князь Вітаўт”. У асноўным прадаем сувеніры, вопратку ў нацыянальным стылі. Наша крама знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры “Марка-сіці”, а на розныя фэсты і мерапрыемствы мы намагаемся выбірацца як мага часцей, каб пашыраць аўдыторыю і быць бліжэй да людзей”.

“Мяне завуць Наталля Ганчарова, я прадстаўляю брэнд “Войлочные забавы”. Займаюся гэтым ужо каля 7 гадоў. Люблю войлак за тое, што вырабы з яго вельмі індывідуальныя: могуць быць абсалютна любога колеру і формы. Да таго ж, гэта даволі рэдкае майстэрства ў нышым горадзе”.

У Віцебску прайшоў першы гарадскі фэст KARTONKA. Фота Паўла Казлова і Івана Сямёнава

Яшчэ адной зонай фэсту, якая карысталася нязменнай папулярнасцю, стаў “адукацыйны шацёр”. Падчас фэста тры вельмі цікавыя асобы паспелі сабраць там шырокую аўдыторыю і падзяліцца сваімі ведамі. Асаблівы аншлаг сабраўся на эмацыйную прамову Барыса Нікалайчыка “Як увязацца ў вандроўку на выжыванне? Натхняльная гутарка на прыкладзе “Мангольскага ралі”. У гэты шчыры дыялог з гледачамі нават не ўлезлі ўсе тыя гісторыі, прыгоды і ўражанні, якія засталіся ў Барыса пасля вандроўкі. “Мангольскае ралі” – гэта шлях у 28 000 кіламетраў ад Лондана да Улан-Удэ, які двое вандроўнікаў (Рома Свечнікаў і сам Барыс) зрабілі на старой “дзявятцы”. Пераможца гонкі не атрымлівае нічога, а адзінае, што за што можна выставіць адзнаку – за ўсе прыгоды і здарэнні, якія пераадольваеш падчас.

“Трэба было дабрацца да самага дна, каб зразумець, як жа добра. Калі ты цалкам выжаты, стомлены, ты становішся літаральна “аголеным”. Усе пачуцці абвастраюцца, свет пачынае выглядаць па-іншаму. Моцная падтрымка была ад усіх, хто сачыў за намі ан-лайн. І вось, Манголія, канец. Ва ўсіх сэнсах. Манголія – гэта Марс, там нават дарог асабліва няма. А ралі – гэта рэальна крыху “псіхбальніца”, у нейкім сэнсе…”

У Віцебску прайшоў першы гарадскі фэст KARTONKA. Фота Паўла Казлова і Івана Сямёнава

Яшчэ адной аншлагавай лекцыяй сталі разважанні пра наяўную культурную сітуацыю ад культуролага Максіма Жбанкова. Тэма прамовы інтрыгавала – “Ня тое і не так. Артыст як тэхнічная памылка”. Максім крытыкуе заўсёды жорстка і па справе: “Спрабуючы гуляць на полі арта, мы жывем учорашнімі ўтопіямі”. Інтэлектуальныя паўзы ў прамове стваралі “джазавыя хвілінкі”.

А пятай гадзіне на “Картонцы” пачала працу музычная пляцоўка, якая і стала асноўным пунктам цеплыні і весялосці. Магілёўска-віцебска-мінскі лайн-ап сабраў шмат аматараў патанчыць у лужах і паспяваць: чатыры гадзіны на сцэне правялі магілёўскія гурты BEZ.NOT и NIZKIZ, разам з імі “запальвалі” мінчукі Нагуаль і мясцовыя De Puta Madre Banda.

У Віцебску прайшоў першы гарадскі фэст KARTONKA. Фота Паўла Казлова і Івана Сямёнава

Самыя мужныя, хто вытрымаў да вечара, атрымалі сапраўднае задавальнне ад прагляду фільма Ромы Свечнікава і Барыса Нікалайчыка “Вакол Беларусі на роварах з маторамі”.

“Два сябры, два мапеды, 3 000 км уздоўж межаў Беларусі. 47 дзён у дарозе і толькі адзін дзень без паломак. Фільм пра захапляльнае падарожжа двух сяброў, спроба прасачыць 25-гадовую гісторыю незалежнай краіны і паказаць яе прыгажосць і самабытнасць”.

Госці гарадскога фэсту KARTONKA. Фота Паўла Казлова і Івана Сямёнава

У мінулым годзе фільм атрымаў прыз кінафестываля “Лістапад” у жанры дакументальнага кіно. Па словах Барыса, плануючы гэту авантуру ў 47 дзён, хлопцы нават не спадзяваліся на такі поспех. “Вакол Беларусі…” – гэта фільм пра Радзіму, якую, як кажа Рома з экрана, “любіць складана, але якая ёсць – такую і любіш”. Орша, Горкі, Мсціслаў, начоўкі ў полі, Дняпро, размовы “за душу” з мясцовымі, незлічоныя паломкі матора і іншыя прыгоды – усё гэта робіць фільм дынамічнай гісторыяй, якую глядзіш на адным подыху. “Сябры, дзякуй, што вы прыйшлі, вы – героі!” – кажа Барыс на развітанне.

У Віцебску прайшоў першы гарадскі фэст KARTONKA. Фота Паўла Казлова і Івана Сямёнава

Нам думаецца, што для першага разу “Картонка” атрымалася выдатнай. Пляцоўка фабрыкі цалкам можа стаць новым гарадскім месцам для музыкі, фільмаў і вулічнага мастацтва. Дзякуем арганізатарам і партнёрам за свята: “Аліварскі квас”, сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне”, грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, аддзел культуры гарвыканкама, Віцебскі картанажна-паліграфічны камбінат “Пакроўскі”.


Меткі: ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Кацярына Nyth  
      5/Ліпень/2018 у 17:55

      А почему на мою группу нет ссылки, как на других опрошенных мастеров? Вы ведь визитку даже сфотографировали. Добавьте, пожалуйста https://vk.com/nyth_things

    2. Сяржук Серабро  
      5/Ліпень/2018 у 21:41 1

      Кацярына Nyth пісаў:

      0
      А почему на мою группу нет ссылки, как на других опрошенных мастеров? Вы ведь визитку даже сфотографировали. Добавьте, пожалуйста https://vk.com/nyth_things

      Кацярына, праверці ці правільна я ўставіў спасылку, калі ласка.

    3. Кацярына Nyth  
      6/Ліпень/2018 у 11:28 2

      @ Сяржук Серабро:
      Все верно, спасибо.

    Каментаваць