У Віцебску прадставяць кнігу “Пра паганства і балтаў”

Прэзэнтацыя кнігі “Пра паганства і балтаў” у Віцебску адбудзецца 24 кастрычніка, серада, у арт-пабе “Торвальд”.
У Віцебску прадставяць кнігу “Пра паганства і балтаў”

Кніга “Пра паганства і балтаў” выйшла ў жніўні і стала першым выданнем у серыі “Бібліятэка “Свайксты”. Апроч іншага, у кнігу ўвайшло найлепшае, што па тэме друкавалася на старонках сайту Svajksta.by.

Кніга складаецца з раздзелаў “Жыццё ў тутэйшай веры”, “Спадчына тутэйшых балтаў”, “Прабацькоўская вера вакол нас”.

Ад верасня трывае тур з прэзэнтацыяй кнігі па гарадах Беларусі, які пачаўся з Салігорска і мае завершыцца 21 снежня ў Менску вялікай прэзэнтацыяй, сумешчанай з канцэртам. Віцебская прэзентацыя пачнецца у 18:30.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць