Віцебскія католікі гатовыя пачаць аднаўленне касцёла святога Антонія

Віцебская дыяцэзія гатовая распачаць праектныя працы па аднаўленню касцёла святога Антонія ў абласным цэнтры, пра гэта заявіў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла 18 снежня.
Рэнадар праектуемага касцёла святога Антонія ў Віцебску

Па словах іерарха, дыяцэзія ўжо мае неабходную суму для гэтых працаў, але для гэтага неабходны афіцыйны дазвол уладаў.

– У гэтым годзе былі праведзеныя археалагічныя даследаванні на месцы старога касцёла святога Антонія, быў часткова адкрыты падмурак. Далей стаіць пытанне выдзялення зямлі для правядзення праектных працаў. З гэтым звязана магчымасць правядзення акцыі па збору фінансавых сродкаў для будовы касцёла. Бо пакуль не маем акта аб выдзяленні зямлі, мы не маем права распачаць збор сродкаў для гэтай будоўлі, — сказаў віцебскі ардынарый.

Аднавіць касцёл святога Антонія на яго гістарычным месцы з’яўляецца даўняй марай біскупа Алега Буткевіча. Пакуль жа сітуацыя ўпёрлася ў зачараванае кола: улады згодны даць дазвол на будаўніцтва пры наяўнасці грашовых сродкаў, а каб пачаць збіраць гэтыя сродкі па закону неабходны афіцыйны дазвол уладаў. Застаецца спадзявацца, што ў бліжэйшы час гэта кола ўдасца нейкім чынам разарваць.

Зміцер Лупач - Catholicnews.by

Віцебскія католікі гатовыя пачаць аднаўленне касцёла святога Антонія

Падтрымліваеце ідэю аднаўлення касцёла святога Антонія?

Дзякуй за ваш адказ, ён вельмі каштоўны для нас.
Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ