У Віцебску пачаўся конкурс для журналістаў

14 студзеня стартаваў прыём заявак на конкурс журналісцкіх публікацый “Грамадская стужка 2.0”. Удзельнічаць могуць журналісты, аўтары і блогеры, якія працуюць у Віцебску і Віцебскай вобласці.
У Віцебску пачаўся конкурс для журналістаў

Да конкурса дапускаюцца матэрыялы пра грамадскую актыўнасць ў горадзе Віцебску і вобласці. Мы чакаем аўтарскія тэксты, рэпартажы, інтэрв’ю, відэа і фотасправаздачы.

Мэта конкурса “Грамадская стужка” палягае ў тым, каб прыцягнуць увагу да тэкстаў сацыяльнай, культурніцкай і грамадска-значнай тэматыкі. У вашай заяўцы каротка напішыце пра сябе і свой досвед працы, і дашліце спасылкі альбо копіі ня больш за 3-х матэрыялаў.

Таксама каротка напішыце пра важнасць заяўленых тэмаў асабіста для вас.

Матэрыялы будзе ацэньваць журы, якое складаецца з прадстаўнікоў рэспубліканскіх СМІ, грамадскіх дзеячоў і актывістаў. Прыём будзе ажыццяўляцца да 27 студзеня ўключна.

Будуць адзначаны тры лепшыя работы. Галоўны прыз – смартфон.

У Віцебску пачаўся конкурс для журналістаў

Першы конкурс “Грамадская стужка” прайшоў у жніўні-верасні 2018. Пра пераможцаў можна пачытаць сайце vitebsk4.me.

Заяўкі трэба дасылаць на адрас [email protected]. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на вышэйзгаданым сайце і па тэлефоне +375 44 557 15 28.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ