Чалавек года Віцебска-2018

Як заўсёды “Народныя навіны Віцебска” падводзяць вынікі мінулага года анлайн-галасаваннем за званне «Чалавек года Віцебска».

Нагадаем, што чытачы нашага выдання такім чынам вызначаюць асобу, якая найбольш паспрыяла вядомасці Віцебска. Вось прэтэндэнты за 2018 год:

Юзаф Каласёнак — 73-гадовы дзядуля, які жыве ў пасёлку Тарны, які здолеў голымі рукамі абяcшкодзіць злодзея, залезшага да яго ў хату. Затрыманы 55-гадовы дамушнік потым скардзіўся міліцыі, што яго аглушылі рыдлёўкай.

Житель поселка Тарный Юзеф Чеславович Колосенок. Фото УВД Витебского облисполкома

Відэаблогер Яўген Куляшоў, якому ў канцы студзеня спалілі машыну, прыпаркаваную на вуліцы Чкалава. Мяркуецца, што гэта магла быць помста за яго сюжэты пра СТА.

На Чкалова неизвестные сожгли легковушку. Фото МЧС

Студентка ВДМУ з нікам milashaswan, якая размясціла ў сваім інстаграме вірусны відэаролік, дзе расшпільвае халацік, пад якім, аднак, аказваецца купальнік супергераіні Wonder Woman з коміксаў. Пазней аднакашнікі студэнткі зрабілі пародыю на гэты ролік у ўніверсітэцкім КВЗ.

Фото из instagram.com/milashaswan/

Жахары дома №41 на вуліцы Суворава, якія ўратавалі свой двор ад ушчыльнення. Дзякуючы іх пратэстам у праект новабудоўлі на вуліцы Грыбаедава былі ўнесеныя змены — новы дом пабудуюць з адной секцыяй замест дзвюх.

Обсуждение строительства нового дома на улице Грибоедова. Фото Барбары Терешковой

Рыбак-аматар Вадзім Чайка, які ў жніўні злавіў «на смажанага вераб’я» ў рысе Віцебска вялізнага сама — трохпудовая рыбіна не нашмат меншая трафея Аляксандра Лукашэнка, якім ён некалі хваліўся.

Ночью 7 августа в Витебске на Двине выловили огромного сома, как заявляют рыбаки вес пойманной особи составил 48,6 килограмма. Фото Вадима Чайки

Найбольш папулярнай у свеце была навіна пра масавы вылет з Двіны падзёнкі або мітуліцы — матылькоў-эфемерыд. За суткі відэаролік з воблакам мятлікаў на Кіраўскім мосце у ціўцеры амерыканскага тэлеканала CBS прагледзілі больш мільёна разоў. Але мытылькі не могуць удзельнічаць у нашым чарце…

Галасаванне будзе цягнуцца да 17 лютага уключна.

Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2018?

  • Юзаф Каласёнак (56%, Галасоў: 613)
  • milashaswan (31%, Галасоў: 332)
  • Жахары Суворава, 41 (8%, Галасоў: 89)
  • Вадзім Чайка (3%, Галасоў: 31)
  • Яўген Куляшоў (2%, Галасоў: 22)

Усяго галасоў: 1.087

Loading ... Loading ...
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ