У Віцебску пройдзе прэс-клуб прысвечан грамадзянскай супольнасці

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы” пачынаюць новую серыю рэгіянальных прэс-клубаў.
Першы з іх адбудзецца ў Віцебску 17 лютага.

У Віцебску пройдзе прэс-клуб прысвечан грамадзянскай супольнасці

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

– Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
– Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
– Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
– Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

– Таццяна Кузіна, эксперт ў галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.
– Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), і Валянціна Болбат, грамадская дзяячка (Верхнядзвінск) распавядуць пра карысныя інструменты для выбудовы дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

Мадэратар – Уладзімір Булаўскі.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Віцебшчыны.

Уваход вольны, але патрэбна папярэдне зарэгістравацца (да 14:00 15 лютага).

Месца правядзення прэс-клубу будзе абвешчана ўдзельнікам пасля рэгістрацыі.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да віцебскага каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Уладзіміра Булаўскага: +375 25 9508191, [email protected]

Меткі:

Чытайце яшчэ