74-летні Юзаф Каласенак, голымі рукамі абараніўшы свой дом і затрымаўшы злодзея, стаў “Чалавекам года Віцебска-2018”. Таксама дзядулю ўзнагародзіла міліцыя

Чытачы “Народных навінаў Віцебска” абралі “Чалавекам года Віцебска” 74-гадовага Юзафа Каласёнка.
Житель поселка Тарный Юзеф Чеславович Колосенок. Фото УВД Витебского облисполкома

Гэта было адно з самых шматлікіх па колькасці ўдзельнікаў галасаванняў “ННВ” у гэтай намінацыі, больш людзей удзельнічала толькі ў вызначэнні самай выбітнай асобы 2013 года. У выніку спадар Каласёнак перамог сваіх канкурэнтаў з вялікім адрывам — за яго прагаласавалі 613 чалавек з 1087, што склала 56%.

Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2018?

  • Юзаф Каласёнак (56%, Галасоў: 613)
  • milashaswan (31%, Галасоў: 332)
  • Жахары Суворава, 41 (8%, Галасоў: 89)
  • Вадзім Чайка (3%, Галасоў: 31)
  • Яўген Куляшоў (2%, Галасоў: 22)

Усяго галасоў: 1.087

Loading ... Loading ...

Нагадаем, што Юзаф Каласёнак жыве ў пасёлку Тарны, куды некалькі гадоў таму пераехаў разам з жонкай з Патсаў. У жніўні ў яго хату забраўся злодзей, але дзядуля змог абясшкодзіць яго, скруціць і перадаць міліцыі. Затрыманы 55-гадовы дамушнік скардзіўся праваахоўнікам, што яго аглушылі рыдлёўкай.

На мінулым тыдні спадара Каласёнка ушанавалі ўзнагародай “За грамадзянскую мужнасць”. Такую ўзнагароду віцебская міліцыя ўручае толькі тым грамадзянам, якія сваімі рэальнымі дзеяннямі паспрыялі затрыманню злачынцаў.

Нагадаем, што ў папярэднія гады званнем “Чалавек года Віцебска” за спрыянне нашаму гораду і пашырэнне яго вядомасці чытачы “ННВ” ўганаравалі дэсантніка Дзмітрыя Страчука, які выратаваў жыццё свайму саслужыўцу (2017), жыхароў вуліцы Чэхава, якія абаранілі парк Партызанскай славы ад высякання (2016), арганізатара фестывалю спартыўных танцаў “Віцебская сняжынка” Наталлю Таўсташову (2015), зняволеную сенатара і дырэктара птушкафабрыкі Ганну Шарэйка (2014), першага біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна (2013), маці растралянага Любоў Кавалёву (2012), бізнесмена і культурнага дзеяча Гарыка Аганджаняна (2011), “Міс інтэрнэт Віцебск” Касю Сцяпанаву (2010), старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца (2009 год) і “Міс Беларусь” Вольгу Хіжынкову (2008 год).

Меткі: ,

Чытайце яшчэ