“Вітэн” аступіўся ў фінале Кубка краіны

У Магілёве ў фінальнай барацьбе за Кубак Беларусі сышліся два лепшыя клубы краіны па міні-футболе — аршанскі “Вітэн” і лідскі “Лідсельмаш”.

Каманда віцебшчыны была блізкай да таго каб заваяваць трафей у сёмы раз, але ў рэшце рэшт прыз дастаўся “Лідсельмашу”.

Першы тайм быў за аршанцамі з лікам 3:2. Аднак пасля перапынку “Лідсельмашу” удалося не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад. Пасля гэтага “Вітэн” таксама зраўняў лік.

Каманды працягнулі высвятляць адносіны ў дадатковых таймах, дзе дамінавалі аршанцы. У выніку лёс Кубка краіны вызначаўся ў серыі пенальці. Там больш удалым аказаўся лідскі клуб, які ўпершыню стаў пераможцам гэтага турніру.

Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Можна ўвайсці праз: