Павел Кнурэк: “Я 13-ты пробашч гэтай парафіі, якога “пусцілі ў расход”

У катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам, які вымушаны вярнуцца ў Польшчу, бо беларускія ўлады не дазволілі яму працягнуць святарскае служэнне ў Беларусі.
 катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам. Фота Сержука Серабро

Нягледзячы на петыцыю вернікаў парафіі упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка не ўзгадніў запрашэнне ксяндза, які з’яўляецца грамадзянінам Польшчы, для рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі.

 катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам. Фота Сержука Серабро

12 траўня Павел Кнурэк (Paweł Knurek) адслужыў у Беларусі апошнюю імшу. Развітацца са святаром прыехалі яго былыя прыхаджане з Лынтупаў, таксама на службе прысутнічаў віцебскі біскуп Алег Буткевіч.

 катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам. Фота Сержука Серабро

Ксёндз заклікаў вернікаў адносіцца да крыўды і несправядлівасці, якую выказалі да яго беларускія ўлады, па хрысціянскі. Пры гэтым ён выказаўся, што не прыгадвае за сабой дзеянняў, з-за якіх яму б маглі забараніць ксяндзаваць у Беларусі.

 катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам. Фота Сержука Серабро

У сваю чаргу біскуп Буткевіч адзначыў, што склаўшася сітуацыя выклікае ў яго неўразуменне:

— Я ня ведаю, што адбываецца. Напэўна можна сказаць адно, гледзячы на гэтую сітуацыю — шчыры жаль, але камунізм у нас яшчэ ня скончыўся, бо і дагэтуль святарам не даюць магчымасці працаваць на карысць Бога і краіны. Штосьці нядобрае ў нас адбываецца…

 катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам. Фота Сержука Серабро

Пры гэтым ён сказаў шмат цёплых слоў пра Паўла Кнурэка і прызнаўся, што быў шчаслівы мець такога святара ў гэтай дыяцэзіі.

 катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам. Фота Сержука Серабро

 катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам. Фота Сержука Серабро

 катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам. Фота Сержука Серабро

 катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам. Фота Сержука Серабро

 катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Можна ўвайсці праз: