ФК “Віцебск” у Лізе Еўропы згуляе з фінскім клубам “Купс”

У штаб-кватэры УЕФА адбылося лёсаванне Лігі чэмпіёнаў 2019/2020 і Лігі Еўропы 2019/2020.

У другім па значнасці еўрапейскім клубным турніры - Лізе Еўропы - Беларусь прадставяць: “Віцебск”, салігорскі “Шахцёр” і сталічнае “Дынама”.

Нашай камандзе ў першым кваліфікацыйным раўндзе ў супернікі дастаўся фінскі “Купс”. Першы паядынак віцябляне правядуць у гасцях 11 ліпеня. Дома вицябляне згуляюць 18 ліпеня. Салігорскі “Шахцёр” стартуе з паядынка супраць “Хібернінаса” (Мальта), а мінскае “Дынама” пазмагаецца з латвійскай ”Ліепаяй”.

Чэмпіён краіны - БАТЭ - свой шлях у Лізе чэмпіёнаў пачынае барацьбой з польскім клубам “Пяст”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ