ФК “Віцебск” атрымаў валявую перамогу над “Дняпром”

На сваім полі наша футбольная каманда 23 чэрвеня прымала магілёўскі “Дняпро”. Саступаючы 0:1, падапечныя Сяргея Ясінскага здабылі тры ачкі.

“Віцебск” валодаў ініцыятывай, аднак саступаў гасцям да 74-й хвіліны, пакуль Сяргей Волкаў прыгожым голам ні ўсталяваў парытэт у паядынку.

Аднак ”Віцебск” не задавальняла нічыя (у мінулых двух турах клуб пацярпеў паразы), і ён працягнуў ціск на вароты гасцей. І адна з атак прынесла поспех: пераможны мяч забіў Уладзіслаў Фядосаў.

Наперадзе ў “Віцебска” - матч 1/16 Кубка Беларусі і гульня з БАТЭ.

Чытайце яшчэ