ФК “Віцебск” падзяліў ачкі з “Мінскам”

Віцебскія футбалісты на сваім полі правялі чарговы паядынак першынства Беларусі.
У госці да іх завітаў “Мінск”.

Да 32-й хвіліны матча сталічная каманда глядзелася цікавей. Аднак у гэты час пыл мінчан дакладным ударам астудзіў Кірыл Пячэнін і вывеў “Віцебск” наперад (1:0).

Пасля забітага мяча, як да перапынка, так і пасля яго, гульня праходзіла пад дыктоўку віцяблян. Але гаспадарам поля гэта не прынесла ніякага плёну. На 74-й хвіліне паядынка ў “Мінска” нечакана атрымалася ўсталяваць парытэт (1:1). Гэты лік не змяніўся да фінальнага свістка.

У гэтым матчы віцебскія заўзятары маглі ацаніць гульню навабранца свайго клуба - бразільца Дыега Сантаса Карыока, які выйшаў на замену на 57-й хвіліне.

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Можна ўвайсці праз: