ФК “Віцебск” даведаўся пра суперніка па 1/8 фінала Кубка Беларусі

У Доме футбола ў Мінску адбылося лёсаванне 1/8 фінала розыгрышу Кубка краіны 2019/2020. Нашай камандзе ў супернікі трапілася мозырская "Славія", з якой яна згуляе на выездзе.

1/8 фінала складаецца з аднаго паядынка. Матчы запланаваны на бліжэйшыя выходныя - 3-4 жніўня.

Астатнія пары выглядаюць наступным чынам:

"Нафтан" (Наваполацк) – жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ"
БАТЭ – "Тарпеда" (Мінск)
"Лакаматыў" (Гомель) – салігорскі "Шахцёр"
"Энэргетык-БГУ" (Мінск) – "Іслач" (Мінскі раён)
"Дынама-Мінск" – "Гомель"
"Дынама" (Брэст) – "Мінск"
"Дняпро" (Магілёў) – "Слуцк".

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: