Заўзятары ФК “Віцебск” адпраўляюць клуб у першую лігу. Што выклікала такое незадавальненне?

Пасля перапынку аднавіліся гульні нацыянальнага першынства па футболе. Віцебскія футбалісты дома прымалі клуб з Міншчыны - "Гарадзею". Землякі хоць і пераўзышлі гасцей па валоданню мяча, але саступілі 0:2.

Адзіны небяспечны момант гаспадары поля стварылі каля варот суперніка на другой хвіліне, калі Сантас Дыега прабіваў з убойнай пазіцыі, але гульцу "Гарадзеі" ўдалося блакіраваць мяч і перавесці на углавы.

Наперад клуб з Міншчыны выйшаў на 66-й хвіліне. Мяч пасля ўдара гульца "Гарадзеі" трапляе ў перакладзіну, затым у брамніка "Віцебска" Дзмітрія Гушчанку і толькі потым перасякае лінію варот. Праз некаторы час госці павялічваюць перавагу і афармляюць перамогу (0:2).

Віцебскіх заўзятараў вельмі расчаравала гульня роднай каманды. Хтосьці пачаў адпраўляць у адстаўку галоўнага трэнера Сяргея Ясінскага, а хтосьці - клуб у першую лігу.

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Можна ўвайсці праз: