ФК “Віцебск” падзяліў ачкі з “Неманам”

Сёння ў госці да віцебскай футбольнай каманды завітаў гарадзенскі "Неман". Каманды разыйшліся з мірам: ніхто нікаму не забіў ніводнага мяча.

Падапечныя Сяргея Ясінскага прадэманстравалі неблагую гульню, шмат валодалі мячом, камбініравалі, але рэалізаваць свае моманты "Віцебск", на жаль, не здолеў. На табло засталіся нулі.

Пасля 18-мі тураў у скарбонцы "Віцебска" 21 бал і 11-е месца.

Чытайце яшчэ