ФК “Віцебск” за 10 хвілін прапусціў тры галы

Параза з буйным лікам напаткала віцебскі футбольны клуб у матчы 20-га тура. Віцябляне ў гасцях прайгралі "Слуцку" 0:3.

Да 34-й хвіліны "Віцебск" валодаў ініцыятывай, шукаў шляхі, каб распячатаць вароты "Слуцка". Але здарыўся аўтагол, абарона віцяблян пасыпалася, і да перапынку яны прапусцілі яшчэ два галы.

У другім тайме падапечныя Сяргея Ясінскага намагаліся скараціць лік, але нічога не атрымалася. Выдатны шанец пазбавіць слуцкага брамніка "сухара" на 77-й хвіліне меў бразілец Дыега Сантас, які выйшаў з ім сам-насам, але перайграць варотчыка ў яго не атрымалася.

Чытайце яшчэ