ФК “Віцебск” уздымаецца ўверх

Яшчэ трыма баламі віцебскія футбалісты разжыліся 29 верасня дзякуючы вікторыі на сваім полі над “Іслаччу”.

Першы тайм прайшоў у роўнай барацьбе. На 23-й хвіліне за “Віцебск” згуляла штанга пасля ўдара капітана гасцей. Віцябляне адказалі выхадам Антона Матвеенкі сам-насам з брамнікам “Іслачы” - апошні надзейна згуляў у сваіх варотах.

Пасля перапынку, дзесьці да 60-й хвіліны, ініцыятыва ў гульні належала гасцям. Затым “выстраліў" “Віцебск”.

Лік у паядынку адкрыў Арцём Гурэнка. Праходзіць чатыры хвіліны - і перавагу “Віцебска” павялічыў Антон Матвеенка (2:0).

Верх над “Іслаччу” дазволіў віцяблянам з 10-га радку турнірнай табліцы ўзняцца на 8-е месца.

Чытайце яшчэ