ФК “Віцебск” падзяліў ачкі з жодзінскім “Тарпеда-БелАЗ”

Баявой нічыёй завяршыўся паядынак віцебскага футбольнага клуба супраць жодзінскіх аўтазаводцаў. Героем матча стаў брамнік "Віцебска" Дзмітрый Гушчанка.

Нягледзячы на тое, што матч завяршыўся нічыйным лікам (0:0), каманды напрацягу ўсёй гульні дэманстравалі атакуючы футбол. Кожная адзначылася забітым мячом, але абодва не залічылі.

Пазбегнуць паразы "Віцебску" дапамог брамнік Дзмітрый Гушчанка: ён двойчы выручыў у вельмі небяспечных момантах. Ну а за жодзінцаў на 84-й хвіліне надзейна "згуляла" перакладзіна пасля ўдара Арцёма Старгародскага.

Чытайце яшчэ