«Што? Дзе? Калі?» па-беларуску. 17 лістапада. Арт-паб «Торвальд»

Запрашаем вас у нядзелю, 17 лістапада, а 12:30 узяць удзел у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», якая праводзіцца ў мэтах папулярызацыі беларускай мовы, культуры і інтэлектуальных гульняў у цэлым.
«Што? Дзе? Калі?» . Courtesy photo

Дзякуючы спонсарскай падтрымцы РГА "БЛІК" удзел у турніры цалкам бясплатны. Мы можам прыняць да 10 камандаў па 6 чалавек, пры перавышэнні заявак перавага будзе аддадзена камандам, у складзе якіх няма вопытных гульцоў. Калі ласка, рэгіструйцеся тут.

Турнір складаецца з 30 пытанняў (рэдактары - Аляксей Палявы (Гомель) і Дзянiс Рыбачук (Брэст)). Складанасць аматарская, то бок прызначана для жадаючых паспрабаваць сябе ў ШДК упершыню. Усе пытанні на беларускай мове, так ці інакш звязаныя з Беларуссю, каля 7 пытанняў патрабуюць ведаў спрадвечна беларускіх рэалій.

Гульня пройдзе ў кавярні “Арт-паб “Торвальд” (вул. Талстога, 1).

«Што? Дзе? Калі?» па-беларуску.

Па ўсіх пытаннях можаце звяртацца да арганізатара турніра Сяргея Януковіча: shtalk@gmail.com, +375 29 5990059, skype: tarkus_vt, vk.com/tarkus1981.

Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Можна ўвайсці праз: