ФК “Віцебск” прайграў апошні матч чэмпіяната, але пазбег пераходных гульняў

Сёння прайшоў апошні тур нацыянальнага першынства па футболе. Калі ў верхняй частцы турнірнай табліцы было ўсё зразумела, то ў ніжняй - не. Сярод прэтэндэнтаў на пераходныя гульні з камандай першай лігі быў і наш "Віцебск".

Наша каманда трапляла б у «стыкі», калі б: «Слуцк» прайграў гарадзенскаму «Нёману», сталічны "Энэргетык-БДУ" падзяліў ачкі з "Дняпром" (Магілёў), а сам "Віцебск" прайграў «Славіі».

Першыя два паядынкі склаліся на карысць віцяблян: "Слуцк" абыграў "Нёман"(2:1), "Энэргетык-БДУ" быў мацнейшы за "Дняпро". А вось хатні матч супраць мозырскай "Славіі" віцябляне прайгралі 0:2.

Такім чынам, за права выступаць у наступным сезоне ў вышэйшай лізе згуляе "Дняпро" супраць брэсцкага "Руха". А "Віцебск" заняў 13-е месца з 16-ці ў турнірнай табліцы.

У наступным сезоне паглядзім, наколькі лічба 13 будзе шчаслівай для "Віцебска".

Чытайце яшчэ