Насупраць ратушы ў Віцебску з’явіцца арт-інсталяцыя. Што там раней было?

Насупраць гарадской ратушы ў Віцебску з’явіцца інсталяцыя, прысвечаная роднай мове. Арганізатары абяцаюць, што гэта будзе інтэрактыўная вулічная мэбля.
Насупраць гарадской ратушы ў Віцебску з’явіцца інсталяцыя, прысвечаная роднай мове

Гэтыя манументальная тэкставая інсталяцыі, па задумцы кампаніі А1, якая іх прадставіла ў Міжнародны дзень роднай мовы, павінны стануць месцамі камфортнага адпачынку віцяблян. Літары вырабленыя з дрэва і металу, аўтарам кампазіцыі стаў вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Ён мяркуе, што «МОВА» служыць месцам камунікацыі, дзе людзі могуць сустракацца і зручна размяшчацца на скульптурных літарах.

Такія інсталяцыі з’явяцца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў сталіцы краіны. Аднак яны будуць адрознівацца каляровай гамай літар – ідэя паказаць лакальныя асаблівасці кожнага рэгіёна такім чынам грунтуецца на канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабанняў, распрацаванай выдатным дызайнерам, мастаком і паэтам Міхалам Анемпадыставым у кнізе «Колер Беларусі», а таксама на даследаваннях найбуйнейшага беларускага этнографа Міхаіла Раманюка, які рэканструяваў колеры традыцыйных народных строяў розных рэгіёнаў Беларусі.

У Віцебску літара М будзе жоўтая, О — сіняя, В — залатая, А — чырвоная, а адінка — чорная. Новы арт-абъект у нашым гороадзе з’явіцца ля ўвахода на мост 1000-годдзя насупраць гарадской ратушы. Нагадаем, што на гэтым месцы доўга стаяла палатка кавярні «Эрыдан», якую летась змяніў піўны вагончык бровара «Лямус».

Арганізатары лічуць, што ў колеравым спалучэнні віцебскай «Мовы» лёгка пазнаюцца колеры супрэматызму – мастацкага кірунку, заснаванага адным з найвядомейшых творцаў XX стагоддзя Казімірам Малевічам. Менавіта ў Віцебску роўна сто гадоў таму ён сабраў вакол сябе аднадумцаў і ўтварыў аб’яднанне, цяпер вядомае ва ўсім свеце як УНОВІС. Таму сёлета адбудзецца сімвалічнае вяртанне ў гарадскую прастору колераў, што ўпрыгожвалі віцебскія вуліцы, будынкі і трамваі ў 1920-я гады.

— З дапамогай арт-інсталяцый мы хацелі б падкрэсліць, што родная мова – гэта прыгожа і камфортна, а яе прысутнасць змяняе да лепшага ўсё вакол нас. А1 невыпадкова ўзялася за рэалізацыю такога праекта, бо прэзентацыя нацыянальных феноменаў і падтрымка беларускай мовы – адны з найважнейшых кірункаў дзейнасці нашай кампаніі. Зашыфраваўшы яе імя ў слове «МОВА», гэты прыярытэт мы вылучылі і візуальна. Калі ўсе арт-аб’екты будуць усталяваныя, плануем стварыць каля іх сетку бясплатнага Wi-Fi ад А1, – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

— Усе колеры выбраны невыпадкова – пры распрацоўцы іх спалучэнняў улічвалася мноства ўнікальных мясцовых асаблівасцей – напрыклад, прыродных: зелень паркаў Гомельшчыны, шэрань Палескіх балот, блакіт азёр Віцебшчыны і гэтак далей», – патлумачыў скульптара Павел Вайніцкі.

Праект усталявання гэтых інсталяцый закліканы папулярызаваць родную мову, па-новаму раскрыць семантыку беларускага слова з дапамогай арт-аб'ектаў.

— Унікальнасць гэтага праекта – у спалучэнні ўтылітарнай і мастацкай функцый трохмерных інсталяцый. Асобна варта адзначыць вялікі турыстычны патэнцыял праекта для ўсіх гарадоў, дзе кампазіцыі будуць усталяваныя», – кажа ініцыятар праекта «Веліч роднай мовы» Захар Дудзінскі.

Новая малая архітэктурная форма з’віцца ў Віцебску, як і ў іншых гарадах, з надыходам вясны.

Насупраць ратушы ў Віцебску з’явіцца арт-інсталяцыя. Што там раней было?

Падабаецца?

Дзякуй за ваш адказ, ён вельмі каштоўны для нас.
  • 10
  •  
  •  
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

2 каментарыя

  1. Пантелеймон Голодед  
    21/люты/2020 у 14:08

    А что нитерактивное в этой штуке? Русско-белорусский переводчик всторен?
    Ты ей:
    - Здрасти, скамейка!
    А она тепе:
    -- Добрадзень, шановны спадар?

  2. Сергей Иванов  
    22/люты/2020 у 21:34 1

    @ Пантелеймон Голодед:
    Небесная твердь,одноклетовного юмора

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: