Вольгу Бузаву прызналі “Чалавекам года Віцебска”, такія вынікі галасавання на “ННВ”

У галасаванні за званне “Чалавек года Віцебска-2019” з вялікім адрывам перамагла спявачка і тэлевядучая Вольга Бузава.

Нагадаем, што на званне “Чалавекам года Віцебска” рэдакцыяй інтэрнэт-выдання “Народныя навіны Віцебска” намінуюцца людзі, якія найбольш спрыялі пашырэнню вядомасці нашага горада. Якім чынам яны гэта зрабілі не мае істотнага значэння пры выбары магчымых лаўрэатаў.

Ольга Бузова на концертах во время «Славянского базара в Витебске». Фото Сергея Серебро

Расійская зорка instargram Бузава гэтую ўвагу прыцягнула самым незвычайным спосабам. Перад канцэртам на «Славянскім базары ў Віцебску» яна зрабіла сэлфі на плошчы Перамогі ў поясе для панчох, у якім потым выступала ў амфітэатры. Гэтае фота выклікала спрэчкі ў сеціве, а артадаксальныя супольнасці абвінавацілі яе ў непавазе да памяці пра подзвіг савецкага народа. Нагадаем, што 36-гадовага Аляксея Васількова, які зрабіў на той жа плошчы сэлфі з нацыстскім салютам, асудзілі за здзек над помнікам абаронцам Айчыны.

Вольга Бузава перамагла з вялікім адрывам, за яе прагаласавалі 57%, у той час як за бліжэйшага канкурэнта — толькі 29%. Галасаванне сёлета было самым актыўным за ўвесь час, толькі за пераможцу галасы аддалі 7182 чалавекі.

На жаль трэба адзначыць, што гэтае галасаванне сутыкнулася са спробай “накруціць” галасы аднаму з удзельнікаў. У апошні дзень, а асабліва — за некалькі гадзін да завяршэння галасавання, пры дапамозе скрыптоў і проксі аддаваліся галасы за пэўнага намінанта. Сервер апрацоўваў да 20 запытаў у секунду, а на сайце было адкрыта больш за 1000 сесій адначасова. Тэхнічнай службе рэдакцыі прыйшлося прымаць дадатковыя меры, каб сістэма вытрымала такі ўсплёск нагрузкі, а таксама падлічыць усе фальсіфікаваныя галасы. За 23 лютага іх аказалася больш за 8000, усе яны былі ануляваныя і не паўплывалі на вынікі галасавання.

Таксама са здзіўленнем трэба адзначыць, што аўтсайдзерам у галасаванні аказаўся Віктар Мікалайкін, які кіраваў Віцебскам 10 гадоў. За былога мэра прагаласавалі толькі 69 чалавек…

Народныя навіны Віцебска” праводзяць галасаванне “Чалавек года Віцебска” з 2009 года, лаурэатамі гэтага звання сталі, затрымаўшы рабаўніка пенсіянер Юзаф Каласёнак (2018) дэсантнік Дзмітрый Страчук, які выратаваў жыццё свайму саслужыўцу (2017), жыхары вуліцы Чэхава, якія абаранілі парк Партызанскай славы ад высякання (2016), арганізатар фестывалю спартыўных танцаў “Віцебская сняжынка” Наталля Таўсташова (2015), зняволеная сенатар і дырэктар птушкафабрыкі Ганна Шарэйка (2014), першы біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін (2013), маці растралянага Любоў Кавалёва (2012), бізнесмен і культурны дзеяч Гарык Аганджанян (2011), “Міс інтэрнэт Віцебск” Кася Сцяпанава (2010), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год) і “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова (2008 год).

Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2019?

  • Вольга Бузава (57%, Галасоў: 7.182)
  • Юрый Суманееў (29%, Галасоў: 3.668)
  • Глеб Каштанаў (7%, Галасоў: 852)
  • Яўген Гайко (4%, Галасоў: 479)
  • Андрэй Карпаў (2%, Галасоў: 281)
  • Павел Кнурэк (1%, Галасоў: 83)
  • Віктар Нікалайкін (1%, Галасоў: 69)

Усяго галасоў: 12.614

Loading ... Loading ...
  • 269
  • 2
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

3 каментарыя

  1. Direktooor  
    25/люты/2020 у 15:55

    Серьёзно........... Поющие трусы и человек года ржунемогу.....

  2. Пантелеймон Голодед  
    25/люты/2020 у 16:01 1

    Direktooor пісаў:

    Серьёзно........... Поющие трусы и человек года ржунемогу.....

    б...й город!

  3. Татьяна Старостенко  
    27/люты/2020 у 16:44 2

    Вы издеваетесь? Опрос был среди подростков?.. Витебск - старинный город со своей интересной историей. И вдруг какая-то бездарщина с выходками девицы лёгкого поведения будет символизировать достижения города за ушедший год?!.. даже не смешно. Печально смотреть на интересы нашего будущего поколения...

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: