Цудам уцалелы будынак каталіцкага храма ў Віцебску прадалі пад офісы

Капліцу Дуніных-Слепсцяў, пабудаваную ў Віцебску больш за паўтары стагоддзі таму, прадалі з аукцыёна. Раней улады абяцалі вярнуць яе касцёлу.
Будынак ў Віцебскім батанічным садзе, які, верагодней за ўсе, з'яўляецца капліцай Сцяпана Восіпавіча Дуніна-Слепсця 1859 года з надбудаваным другім паверхам. Фота Сержука Серабро

17 сакавіка будынак капліцы, які знаходзіцца ў батанічным садзе, выставілі на аўкцыён у пяты раз, пачатковы кошт раўняўся адной базавай велічыні.

У гандлі ўдзельнічалі 13 патэнцыйных пакупнікоў, у выніку на 68 кроку аўкцыён завяршыўся з коштам 57 000 рублеёў, паведамляе «Віцебскаблмаёмасць». Пераможцам стала прыватная кампанія, якая збіраецца размясціць у былым каталіцкім храме офісы.

Адзначым, што раней акрамя кошта будынка, за права арэнды ўчастка зямлі патрабавалася заплаціць 34 584 рублі, цяпер гэтае патрабаванне было знятае.

Малюнак капліцы паноў Слепсцёў. Władysław Bojarski / Kłosy, 1873. S. 389.

Капліца была пабудаваная ў 1859 годзе віцебскім памешчыкам Сцяпанам Восіпавічам Дуніным-Слепсцем. У 1860 годзе храм асвяціў дэкан Гайжэўскі (Юльян Восіпавіч Гайжэўскі / Julian Gojżewski) ў гонар Найсвяцейшай Маці Божай Балеснай, успамін якой адзначаецца 15 верасня. З гістарычных крыніц вядома, што ў капліцы праводзіў службу арцыбіскуп Магілёўскі мітрапаліт Вацлаў Жылінскі.

Як бачым, капліца з’яўляецца найстарэйшым уцалелым у Віцебску каталіцкім храмам, калі не лічыць будынак касцёла трынітарскага кляштару, перабудаваны ў праваслаўны Пакроўскі сабор.

Будынак капліцы дуніных-слепсцяў (Дуніных-Сляпцоў) у Віцебску. Рэканструкцыя Віктара Барысенкава

У 2015 годзе, каб не рамантаваць занядбаны будынак, была прадпрынятая спроба яго знесці. Пры чым у дакументах ён пазначаўся, як пабудова 1939 года. Пасьля шэрагу атртыкулаў на «ННВ», знос святыні ўдалося спыніць.

Тады паведамлялася, што будынак капліцы перададуць касцёлу для аднаўлення храма. Уключэння яго ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, аднак, дабіцца не атрымалася, што не выключае любую перабудову капліцы.

У 2019 годзе высветлілася, што касцёл гэтага будынка не атрымае, а яго будуць прадаваць.

Будынак ў Віцебскім батанічным садзе, які, верагодней за ўсе, з'яўляецца капліцай Сцяпана Восіпавіча Дуніна-Слепсця 1859 года з надбудаваным другім паверхам. Фота Юрыя Шэпелева, 2009 год

Мінулым летам тагачасны мэр горда Віктар Нікалайкін пад час сустрэчы з гараджанамі і прэсай заявіў, што гарадскія ўлады не супраць перадаць будынак РКЦ, аднак яго лёс вырашаўся не на гарадскім, а на нацынальным узроўні. Хто выступіў супраць вяртання спадчыны касцёлу застаецца невядомым…

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ