ФК “Віцебск” падзяліў ачкі з “Белшынай”

Другі тур запар віцебскія футбалісты завяршаюць свае падынкі з нічыйным лікам. Тыдзень таму "Віцебск" згуляў унічыю дома з "Шахцёрам", а сёння на выяздзе - з бабруйскай "Белшынай".

Супрацьстаянне ў Бабруйску адзначылася шматлікімі жоўтымі карткамі. Іх галоўны суддзя матча Сяргей Гараюцін напрацягу гульні паказаў камандам 12 разоў. На 90-й хвіліне "Белшына" засталася ў меншасці.

Лік у матчы адкрыла "Белшына" на 62-й хвіліне. Гаспадары поля паспяхова прабілі адзінаццацімятровы удар. Пасля забітага мяча бабруйчане больш думалі аб абароне, часам ўвогуле гулялі на вынас. Усталяваць парытат нашаму клубу ўдалося на 78-й хвіліне гульні, удала рэалізаваўшы штрафны ўдар.

У наступным туры 23 мая "Віцебск" прымае сталічнае "Дынама". Спадзяемся, будзе цікавы паядынак.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі:

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: