Ганаровыя званні прысвоеныя артысту тэатра імя Якуба Коласа і намесніку гендырэктара цэнтра культуры “Віцебск”

Ганаровыя званні прысвоеныя Гергію Лойку і Марыне Раманоўскай за значны ўклад у развіццё мастацтва і культуры.

Георгій Лойка. Фота kolastheatre.by

Акцёру Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Георгію Лойку прысвоена званне Заслужанага артыста Рэсбулікі Беларусь. Да гэтага спадар Лойка. Які служыць у віцебскім тэатры з 1981 года быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Марына Раманоўская. Фота Сержука Серабро

Намесніку генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры «Віцебск» Марыне Раманоўскай, якую як стваральніка міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі IFMC ведаюць далёка за межамі Беларусі, прысвоена званне Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Шэсць гадоў таму спадарыня Раманоўская таксама была ўзнагароджаная медалём Францыска Скарыны.

Указ пра прысваенне гэтых званняў Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 чэрвеня.

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ