ФК ” Віцебск” упершыню за два апошніх месяцы здабыў тры ачкі

Нашы футбалісты апошні раз у сёлетнім першынстве здабывалі вікторыю аж 18 красавіка ў супрацьстаянні з брэсцкім "Дынама". Потым нас чакалі дзве празы запар і пяць нічыіх. Сёння "Віцебск" спыніў гэту серыю без перамог. Верх узяты яшчэ над адной брэсцккай камандай - "Рух".

У гасцях, са старта матча, віцябляне пачалі ціснуць на вароты гаспадароў поля. На другой хвіліне выдатны момант меў Арцём Гурэнка, але на яго ўдар срэагаваў брамнік "Руха". Праз невялікі час адкрыць лік мог Іон Нікалаеску: яго ўдар метраў з сямі прыйшоўся вышэй варот.

На 10-й хвіліне Гурэнка і Нікалаеску выпраўляюць свае памылкі.Галоўны суддзя прызначае штрафны ўдар у вароты "Руха". Гурэнка навешвае ў штрафную суперніка, а Нікалаеску прабівае галавой і адкрывае лік (0:1).

З 65-й хвіліны гульні "Віцебск" гуляе ў большасці: з поля выдалены абаронца "Руха" Аляксей Ковтун. Аднак гэта ніяк не паўплывала на лік у гульні.

Меткі:

Чытайце яшчэ