Author Archives rss

    Суд над праваабаронцам Левінавым працягнецца 23 красавіка

    22/4/08 •

    Абвергнуць абвінавачанне ў непадпарадкаванні міліцыянтам і дробным хуліганстве Павал Левінаў спрабуе цягам ужо чацьвёртага судовага працэсу. Суд над праваабаронцам, прадстаўніком БХК у Віцебскай вобласці, распачаўся яшчэ 28 сакавіка.

    Віцебская міліцыя затрымала чатырох моладзевых актывістаў

    01/10/07 •

    Хлопцы былі затрыманыя ўночы з 29-га на 30-га верасня на вуліцы Леніна каля ратушы. Падчас асабістага дагляду ў пастарунку ў іх знайшлі налепкі да "Еўрапейскага маршу" і паасобнікі газеты "Выбар".

    Аляксандар Мілінкевіч наведаў Дуброўна і Воршу

    23/11/06 •

    Разам з іншымі сябрамі ініцыятыўных груп ён узяў удзел у зборы подпісаў дзеля вылучэньня на выбары мясцовых апазіцыянераў: сябра сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксея Гаўруцікава, які мае намер балатавацца ў Віцебскі абласны савет па Дубровенскай выбарчай акрузе №12, і актывісткі руху "За свабоду!" Ліліі Ануфрыевай, якая імкнецца стаць дэпутаткай аршанскага гарсавету.

    Вясковец знайшоў у двары парэшткі невядомага нямецкага салдата

    12/11/06 •

    За 10 дзён жыхар вёскі Славені Талачынскага раёну прайшоў шэраг інстанцыяў, пасьля чаго пераканаўся: перазахаваньнем займацца ніхто не зьбіраецца.

    А. Казулін чакае кніг для турэмнай бібліятэкі

    06/11/06 •

    Нагадаем, што экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта адбывае пакаранне ў калоніі "Віцьба-3" (Віцебскі раён), і з 20-га кастрычніка трымае галадоўку супраць незаконнага, на ягоную думку, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.

    Сябры адведалі магілу Уладзіміра Плешчанкі

    01/11/06 •

    Учора віцебскія апазыцыянеры Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян, якіх апошнімі гадамі можна было ўбачыць побач са спадаром Плешчанкам каля “Сіняга дому”, вырашылі паставіць яму адмысловы помнік. Паводле Барыса Хамайды, эскіз помніка ўжо гатовы – яго зрабіў віцебскі мастак Ян Таўпыга, які з’яўляецца і сябрам Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Уладзімір Плешчанка кіраваў абласной структурай гэтае партыі, […]

    Бел-чырвон-белы сьцяг над начным Віцебскам

    27/10/06 •

    Позна ўвечары 26-га кастрычніка над так званым “Сінім домам” жыхары Віцебску маглі бачыць бел-чырвон-белы сьцяг.

    Моладзевага актывіста з Жодзіна падазраюць у датычнасьці да віцебскіх выбухаў

    05/10/06 •

    Учора Паўла Красоўскага, актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, на міліцэйскай машыне даставілі ў Віцебск і прапанавалі за свой кошт уладкавацца ў гатэль, а сёння а 9-й раніцы выклікалі да следчага ў аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

    Замест мітынгу ў Воршы пройдзе футбольны матч

    27/9/06 •

    Аршанскі гарвыканкам ня даў дазволу на мітынг, які меркавалі правесьці 30-га верасня прыхільнікі экс-канндыдата Аляксандра Мілінкевіча.

    Барыса Хамайду аштрафавалі на 15 з паловай тысяч

    19/9/06 •

    Штраф ён атрымаў за тое, што распаўсюджваў газету "Витебский курьер" каля “Сіняга дому”. Каля 12-й дня да яго падышоў участковы міліцыянт і папрасіў паказаць дазвол на распаўсюд газетаў ды часопісаў менавіта ў гэтым месцы.