Author Archives rss

    Крыжовы шлях на Мосарскай Кальварыі

    09/3/12 •

    У Мосары на могілках ўзведзена 14 капліцаў, сведчанняў мукаў Хрыста,— Мосарская Кальварыя, на якіх пахавана і графіня Бжастоўская (1791-1831 гг.), адна з апошніх прадстаўніц роду фундатараў касцёла. Мосарская Кальварыя (Галгофа; імітацыя Крыжовага Шляху Езуса Хрыста) — гістарычнае месца пакланення вернікаў-каталікоў.

    Ушануем св. Ганну – нябесную апякунку жонкі фундатара святыні ў Мосары

    22/7/11 •

    Мястэчка Мосар асабліва ў час валодання графскага роду Роберта і Ганны (з роду Плятэраў) Бжастоўскіх стаў сапраўднай магнацкай рэзідэнцыяй.

    Асвячэнне надмагільнага помніка ксядзу Пралату Юозасу Бульке

    22/6/11 •

    У нядзелю 26 чэрвеня а 14 гадзіне ва Ўрачыстасць св. Яна Хрысціцеля пасля Ўрачыстай Святой Імшы, якая адбудзецца ў 13:00, будзе асвечаны надмагільны помнік ксядзу Пралату Юозасу Бульке, лаўрэату дзяржаўнай узнагароды "За Духоўнае адраджэнне" і шматгадоваму пробашчу мосарскай парафіі.

    Праграма Ўрачыстасцяў Св. Яна Хрысціцеля ў Мосары (+1)

    18/6/11 •

    Падчас парафіяльнага Адпуста святога Яна Хрысціцеля 24 чэрвеня, натоўпы пабожных людзей збіраюцца ў мосарскім касцёле, знаходзячы палёгку ў цярпеннях, здароў’е, вызваленне ад алкагольнай залежнасці, Божую ласку і благаслаўленне, аб якіх прыходзяць прасіць святога Юстына.

    Мосар: Летняя сустрэча «Легіёну Марыі»

    13/6/11 •

    У суботу, 11 чэрвеня 2011 года, у Мосары адбылася летняя сустрэча «Легіёну Марыі» курыі Маці Божай Балеснай (Глыбокае), у якую ўваходзяць 6 прэзідыюмаў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі.

    У Мосары адбылася юбілейная сустрэча асобаў з абмежаванымі магчымасцямі

    30/5/11 •

    У суботу, 28 мая 2011 года, у Мосары адбылася юбілейная сустрэча асобаў з абмежаванымі магчымасцямі з супольнасці “Бэтэль” (Betel) пры Дабрачынным Каталіцкім Таварыстве “Карытас”(Caritas) Віцебскай дыяцэзіі. Як і кожны год, мосарская парафія прымае ў сябе гасцей з трох супольнасцяў “Betel-Caritas” з Віцебска, Глыбокага і Мёраў.

    Праграма Ўрачыстасцяў Св. Юстына ў Мосары

    27/5/11 •

    З 1838 года ў святыні знаходзяцца рэліквіі святога Юстына, прывезеныя графам Антоніем Кошчыцам з Рыму ў 1754 годзе, як дар Святога Айца Бэнэдыкта XIV. Таму на працягу многіх дзесяцігоддзяў натоўпы вернікаў схіляюць калені перад рэліквіямі святога, і праз Яго заступніцтва выпрошваюць Божыя ласкі і благаслаўленне!

    Праслаўленне Божай дабрыні з нагоды беатыфікацыі Яна Паўла ІІ у Мосары

    27/4/11 •

    Пасля смерці Вялікага Пантыфіка Яна Паўла ІІ, у той жа 2005 год, 15 жніўня ў парафіі святой Ганны ў Мосары Віцебскай дыяцэзіі быў усталяваны і ўрачыста асвечаны першы помнік Святому Айцу на беларускай зямлі.