Author Archives rss

КАСТУСЬ ШЫТАЛЬ - навучэнец 11 "А" класа СШ №1 г. Докшыцы, краязнаўца-аматар. Паводле веравызнаньня - каталік.

    Хопіць піць! (+2­)

    13/5/08 •

    На варотах Парфенаўскага вінзаводу, што ў Докшыцкім раёне, ноччу з 9 на 10 мая з'явіліся надпісы “Спынім спойванне нацыі” і “Хопіць піць!”.

    З Барысава ў Росіцу

    14/1/08 •

    У лютым 1943 года ў вёсцы Росіца на Дрысеншчыне былі зажыва спалены фашыстоўскімі карнікамі некалькі тысячаў чалавек. Сярод іх – два каталіцкія сьвятары: кс. Юры Кашыра і кс. Антоні Ляшчэвіч, якія былі папярэджаны пра маючую адбыцца расправу, але не пакінулі вернікаў і былі закатаваныя разам зь імі. У 1999 годзе яны былі абвешчаны благаславёнымі. Зараз Росіца з’яўляецца мейсцам паломніцтва.

    Кантрасты заходнебеларускай вёскі

    04/8/07 •

    У вёсцы Парфенава на Докшыччыне 5 жніўня адбудуцца сьвятарскія пасьвячэньні – два дыяканы атрымаюць сакрамант сьвятарства і стануць ксяндзамі. На урачыстасьці будуць прысутнічаць біскуп Уладзіслаў Блін ды апостальскі нунцый Марцін Відавіч.

    Міхаіл Закалінскі – пераможца алімпіядаў

    02/6/07 •

    Зорка Міхаіла Закалінскага загарэлася не сёння на Докшыцкім небасхіле. Яго імя, імя вучня Докшыцкай сярэдняй школы №1, добра вядома нашым чытачам. Міша – неаднаразовы пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па матэматыцы.

    Адраджэньне святыні

    18/4/07 •

    15 красавіка 2007 гда, на сьвята Божай Міласэрнасьці, у каталіцкай капліцы ў Гнязьдзілаўскім Двары (Докшыцкі раён) упершыню з 1939 года была адпраўлена Сьвятая Імша, якую цэлебраваў а. Марэк Пасют (OFMCap), канцэелабравалі а. Андрэй Жылевіч(OFMCap) і а. Андрэй Букштан (OFMCap). На ўрачыстасьці прысутнічала больш за сотню жыхароў Гнязьдзілава і Докшыц.