Author Archives rss

    Ушанаванне благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ у Мосары

    02/5/11 •

    У Рыме 1 мая 2011 года, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбылася беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ, таму і ў в. Мосар Віцебскай дыяцэзіі вернікі праслаўлялі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. На працягу трох дзён 29 красавіка - 1 мая вернікі ўдзельнічалі ў сустрэчах, якія наблізілі Яго постаць і паглыбілі веды аб Яго Пантыфікаце. Кожны дзень, пасля Святой Імшы і набажэнства каля помніка Яну Паўлу ІІ, мосарскія парафіяне мелі магчымасць паглядзець фільм “Караль — чалавек, які стаў Святым Айцом” італьянскага рэжыссёра Джакомо Бацціано.