абыход •
Адкрылася новая дарога ў абыход Віцебска
22/12/08 •
Дарожныя службы Беларусі адкрылі рух па новым участку дарогі з мастом праз Заходнюю Дзвіну на паўднёва-заходнім абыходзе Віцебска. Участак Дымаўшчына – Ноўка агульнай працягласцю 12 кіламетраў злучыў рэспубліканскія дарогі Р-20 Віцебск – Полацк – мяжа Латвіі і Р-25 Віцебск – Сянно – Талачын.