Андрэй Аляксандраў •

    Вобшук прайшоў у кватэры наваполацкага журналіста Андрэя Аляксандрава

    27/3/08 •

    Ператрусы праводзяцца на падставе даручэньня намесьніка пракурора г. Менску А. Стука першаму намесьніку старшыні КДБ генэрал-маёру Вегеры (Вегере) В.П. У даручэнні пералічаныя прозьвішчы людзей, якія, па апэратыўных звестках, зьяўляюцца супрацоўнікамі тэлеканалу «Бел*ат». Ад рукі ў дакуменце дапісана, што ператрусы трэба правесьці таксама ў «іншых актывістаў радыкальных палітызаваных груповак». Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» кіраўнік Наваполацкай філіі арганізацыі Андрэй Аляксандраў, у якога ў кватэры прыкладна ў 14.00 скончыўся ператрус.