Барыс Хамайда •

    «Курьер из Витебска» можна чытаць на сайце www.ximik.info

    07/2/08 •

    Другі нумар «Курьера из Витебска» за студзень можна чытаць у фармаце PDF на сайце www.«Химик», створаным журналістамі наваполацкай газеты “Химик”.

    Сцяг у гонар К.Каліноўскага і віцебскіх змагароў

    02/2/08 •

    У ноч на 2 лютага ў Віцебску на адным з дамоў па вуліцы Суворава (недалёка ад Кастрычніцкага РАУС) з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

    No pasaran, Мірон?

    15/11/07 •

    Днямі віцябляне, якія любяць гуляць па набярэжнай Дзвіны і Віцьбы ля тэатра імя Якуба Коласа, убачылі што прывычны маршрут стаў немагчымым. Частка тэатральнага двара цяпер абнесеная высокім каваным плотам, які ўшчыльную падыходзіць да стромага берага Віцьбы. Цяпер, надумай які турыст агледзіць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа з усіх бакоў, у яго гэта не […]

    Мірон павіншаваў віцябчан з Днём беларускай вайсковай славы

    08/9/07 •

    Напярэдадні Дня беларускай вайсковай славы, што неафіцыйна адзначаецца 8 верасня, на праспекце Фрунзэ ў цэнтры Віцебска з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Нацыянальны штандар быў замацаваны каля 23 гадзін 7 верасня на даху чатырохпавярховага будынка інтэрната, які належыць Віцебскаму дзяржаўнаму медыцынскаму універсітэту.

    РНЕ пагражае… Мірону

    20/8/07 •

    Чацвёра актывістаў віцебскай гарадской арганізацыі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ атрымалі лісты з пагрозамі ад незарэгістраванай арганізацыі «Русское национальное единство» (РНЕ). Лісты прыйшлі ў мінулую пятніцу па пошце на хатнія адрасы вядомага ў горадзе апазіцыянера Барыса Хамайды, а таксама ягоных калег Яна Дзяржаўцава, Сяргея Каваленкі і Яна Таўпыгі. Цікава, што да кожнага з адрасатаў невядомыя звяртаюцца як […]

    Віцябчане падпісваюцца за перайменаванне адной з вуліц Мінска ў гонар Я.Брыля

    17/8/07 •

    У Віцебску ўжо некалькі дзён ідзе збор подпісаў грамадзян за перайменаванне адной з вуліц Мінска ў гонар народнага пісьменніка Беларусі, колішняга дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі, лаўрэата дзяржаўных прэмій Янкі Брыля.

    Б.Хамайда аштрафаваны на 10 базавых велічынь за плакат з радкамі з верша Купалы

    07/7/07 •

    Суд Чыгуначнага раёна Віцебска аштрафаваў сёння мясцовага апазіцыянера Барыса Хамайду на 10 базавых велічынь (310 тысяч рублёў) за правядзенне несанкцыянаванага пікету.  Ён выйшаў у цэнтр Віцебска, дзе зараз праходзіць «Славянскі базар», з плакатам, прысвечаным да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

    Сцяг у гонар Уладзіміра Плешчанкі

    19/5/07 •

    Позна ўвечары 18 траўня на рагу вуліц Праўды і Церашковай у Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг з чорнай жалобнай стужкай. Ён лунаў на лініі электраперадач пад напругай прыкладна 110 тысяч вольт. Як распавёў мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда, да сцяга была прымацавана цыдулка з надпісам: “Да гадавіны смерці Уладзіміра Плешчанкі. Вечная памяць герою. Мірон”.

    Трагедыя і свята знаходзіліся побач

    26/4/07 •

    У жалобнай акцыі, якую сёння правёў Барыс Хамайда, варта адзначыць адзін адметны момант. Апазіцыянер падчас сваёй акцыі стаяў спіной да вітрыны крамы “Веста”. І якраз у той час, калі ён біў у жалобны звон па ахвярах Чарнобыля, служачыя крамы вывешвалі за шклом плакат са словамі «Віншуем са святам!». Было бачна, што яны вельмі імкнуліся прыгожа […]

    У Віцебску пачалі адзначаць угодкі аварыі на ЧАЭС

    26/4/07 •

    Раніцай у 10 гадзін Барыс Хамайда выставіў пікет у цэнтры Віцебску, каля ўваходу ў краму, якая месціцца ў “Сінім доме”. Звычайна гэтым месцы Барыс Ханонавіч распаўсюджвае незалежную прэсу. Сёння ж ён усталяваў невялічкі звон з плакатам “Памінальны звон па ахвярах Чарнобыля”, у які раз-пораз званіў. Аднак амаль адразу на месца пікета прыбылі міліцыянты, а праз […]

    У Віцебску асудзілі ўдзельнікаў святкавання Дня Волі

    26/3/07 •

    Сёння ў Кастрычніцкім раённым судзе Віцебску разглядаліся справы затрыманых ўчора ўдзельнікаў святкавання Дня Волі. Шасцёра чалавек пакараныя штрафам, гэта Ян Дзяржаўцаў, Алена Залеская, Сяргей Каваленка, Ганна Латышава, Алесь Пазняк і Ян Талпыга. Усе яны аштрафаваныя на 62 тысячы рублёў, акрамя спадароў Каваленкі і Пазняка, якія аштрафаваныя на 93 тысячы. Акрамя таго Ян Дзяржаўцаў, Сяргей Каваленка, […]

    У Віцебску частка затрыманых будзе чакаць суда ў ІЧУ

    25/3/07 •

    Пасля складання пратаколаў большасць затрыманых выпусцілі з РАУС і загадалі заўтра з’явіцца ў суд, аднак некаторым апазіцыянерам давядзецца чакаць суда на жорскіх нарах віцебскага ізалятара часова ўтрымання.

    Барыса Хамайду зноў затрымалі ля “сіняга дому”

    18/3/07 •

    Распаўсюдніка недзяржаўнае прэсы завезьлі ў Чыгуначны райаддзел Віцебску, дзе перапісалі колькасьць усіх друкаваных выданьняў, якія пры ім былі. Паводле спадара Хамайды, апоўдні 17 сакавіка каля так званага "Сіняга дому" – дому №28 па вуліцы Леніна, дзе зазвычай стаіць распаўсюднік, зьявіліся міліцыянты й супрацоўнікі АМАПу. Яны сказалі, што затрымліваюць распаўсюдніка за гандаль у неналежным месцы. Затрыманьне […]

    Сёння ненадоўга затрымалі Б.Хамайду

    16/1/07 •

    Сёння каля "сіняга" дома трое міліцыянтаў затрымалі распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду - нібыта за тое, што ён не мае дакументаў, якія б дазвалялі гандаль газетамі. Дарэчы, у мінулыя выходныя людзі не маглі набыць незалежныя выданні, бо на звыклым месцы не было Хамайды - чацвёра сутак ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання.

    Валерию Щукину разрешили быть на избирательном участке в качестве журналиста не более часа в день; Борис Хамайда получил 4 суток ареста

    12/1/07 •

    Задержанного сегодня на избирательном участке №52 Витебска правозащитника и журналиста Валерия Щукина отпустили из Первомайского РОВД, продержав более трех часов.