Барыс Рагуля •

    Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на “сталінцы”

    31/12/07 •

    У Віцебску на вуліцы Кірава, побач з чыгуначным вакзалам, Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на чатырохпавярховую “сталінку”. Як паведаміў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, яму стала вядома з крыніц вартых даверу, што да сцяга прымацаваня цыдулка з наступным тэкстам: “Да народзінаў легендарнага камандзіра Наваградскага коннага швадрону Барыса Рагулі. Слава беларускаму герою! Мірон”.