бел-чырвона-белы сцяг •

    У Віцебску праходзіць дзіцячае свята нацыянальных культур

    17/4/07 •

    Напачатку красавіка ў Цэнтры эстэтычнага выхавання “Маладзік” школы мастацтваў №3 распачалося дзіцячае свята нацыянальных культур “Мы дзеці адной планеты”. У яго межах напрацягу двух месяцаў пройдуць розныя акцыі, выставы, канцэрты, зладжаныя грамадскімі аб’яднаннямі латышоў, палякаў, рускіх, украінцаў, яўрэяў, цыган, якія жывуць у Віцебску і вобласці.

    У Віцебску невядомыя вывесілі сцяг у цэнтры горада

    25/3/07 •

    У самым цэнтры горада, каля крамы "Мілавіца" высока на ліхтарным слупе блізу 13:00 з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Па няпэўных звестках яго запусцілі на паветраных шарах, але ён зачапіўся за дрот. Пасля чаго міліцыянты з табельнай зброі знішчылі паветраныя шарыкі. Каб зняць сцяг прыбыла пажарная машына МНС. Пад час гэтага мерапрыемтсва міліцыянты перапісалі дадзеныя ў карэспандэнтаў "Народных […]

    На Альгедавым кругліку — нацыянальны сцяг

    24/3/07 •

    Сёння каля 20:00 Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг над адбудоўваючым Альгердавым круглікам. Па некаторых звестках, да сцяга была прымацаваная запіска з наступным тэкстам: “Слава і вечная памяць героям БНР. Мірон”.

    На Віцебскам — бел-чырвона-белыя сцягі

    23/3/07 •

    У гадавіну знішчэння намётавага мястэчка на пляцы імя Кастуся Каліноўскага Мірон узняў над Віцебскам некалькі сцягоў. Першы сцяг узвіўся ў 20:45 над цэнтральнай вуліцай горада побач з абласной бібліятэкай — ён быў замацаваны на даху будынка палітэхнічнага ліцэя. Калі на месца прыбыў карэспандэнт “Народных навінаў Віцебску”, там ужо стаяла міліцэйская машына. Праз кароткі час з’явіліся […]

    Валянцінка ад Мірона

    14/2/07 •

    Легендарны Мірон павіншаваў жыхароў Віцебска і ўсіх беларусаў з Днём закаханых - днём Св. Валянціна. На гэты раз бел-чырвона-белы сцяг узьвіўся блізу плошчы Перамогі на даху пяціпавярховага дома па праспекце Чарняхоўскага, 6. Па няпэўных звестках да сцяга была прымацаваная запіска са словамі "Люблю Беларусь!"

    Бел-чырвона-белы сцяг каля аблвыканкама (+1)

    01/2/07 •

    Сёння ўвечары на даху жылога дома па вуліцы Гогаля, прыкладна ў 100 метрах ад будынка Віцебскага аблвыканкама, з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

    Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на мосце імя Кірава ў Віцебску

    11/1/07 •

    Сёння блізу 21:00 у цэнтры Віцебска на Дзвіной на мосце імя Кірава Мірон вывесіў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Калі да моста пад’ехаў фотакарэспандэнт “Народных навінаў Віцебска” там ужо было дзве патрульныя машыны Кастрычніцкага РАУС. Праз колькі хвілінаў прымчаліся яшчэ тры “патрулькі”. Таксама з іншага берагу Дзвіны падцягнуліся супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС (рака дзеліць горад на два раёны). […]

    Мірон вывесіў бел-чырвон-белы сьцяг на плошчы Перамогі ў Віцебску

    30/12/06 •

    Мінакі заўважылі сьцяг каля 11-й вечара 29-га сьнежня: ён быў замацаваны на электрычных дратах, якія цягнуцца паўз плошчу Перамогі ўздоўж вуліцы Калініна.

    Мірон заклікаў байкатаваць мясцовыя выбары

    26/12/06 •

    На даху жылога дому каля Пралетарскае плошчы ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта ўжо чацьвертая ў гэтым месяцы акцыя невядомага Мірона. Цяпер Мірон зьвярнуўся да землякоў з прапановай байкатаваць мясцовыя выбары.

    Мірон павесіў бел-чырвона-белы сьцяг каля будынку КДБ

    19/12/06 •

    Сьцяг зьявіўся позна ўвечары 18-га сьнежня на даху жылога дому па вуліцы Савецкай, што стаіць якраз насупраць абласной управы КДБ. У якіх 20-ці мэтрах ад гэтага месца знаходзіцца і райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну. Тым ня менш, супрацоўнікі абедзьвюх устаноў заўважылі сьцяг далёка не адразу: каля гадзіны ён лунаў на вачох у мінакоў.

    Гэтым разам Міронаў сцяг узняўся над драмтэатрам

    20/11/06 •

    Сёння ў 21.30. над будынкам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. 23 лістапада коласаўцы адзначаць 80-годдзе з дня заснавання тэатра. І, па словах віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, да сцяга быў надпіс: “Віншую коласаўцаў з юбілеем! У гэты цяжкі для беларушчыны час захоўвайце нашу Мову-маці! Няхай жыве цудоўнае беларускае слова! […]

    У Віцебску зноў лунаў “Міронаў” сцяг (+1)

    07/10/06 •

    Ранкам 7 кастрычніка на даху дома №55 па вуліцы Леніна ў Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Як распавёў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, да штандара была прымацавана занатоўка са словамі: “Гістарычны сцяг надае нам моцы. Мірон”.