Бешанковічы. аварыя •

    Мінпрыроды прапануе прыцягнуць да адказнасці “Захад-транснафтапрадукт”

    08/5/07 •

    Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі прапануе прыцягнуць да адказнасці ПУП "Захад-транснафтапрадукт", яго кіраўнікоў і іншых службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Такое даручэнне прыродаахоўнае ведамства дало Віцебскаму абласному камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на праведзеным пасяджэнні Камісіі па надзвычайных сітуацыях Мінпрыроды Беларусі.