Быкаўскія чытанні •

    У Віцебску прайшлі першыя Быкаўскія чытанні

    12/6/09 •

    У Віцебскай абласной бібліятэцы 12 чэрвеня адбылася вечарына “Салдат Перамогі”, прысвечаная жыццю і творчасці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Імпрэза стала адметнай тым, што ў яе межах прайшлі першыя ў Віцебску Быкаўскія чытанні. Такім чынам, нарэшце, спраўдзілася даўняя мара вядомага віцебскага паэта Давіда Сімановіча, які і быў ініцыятарам гэтых чытанняў.