езуіцкі кляштар •

    Працы на плошчы Свабоды ў Віцебску прыпыненыя

    17/5/07 •

    Працы па правядзенню каналізацыі на плошчы свабоды ў Віцебску, пад час якіх былі пашкоджаныя парэшткі муроў езуіцкага кляштара і ўзнікла пагроза для парэшткаў касцёла Святога Язэпа (Свята-Мікалеўскі сабор), прыпыненыя да 21 траўня.

    У Віцебску правалілася частка тратуара на Кастрычніцкім мосце

    16/5/07 •

    Пасля навальніцы У Віцебску на Кастрычніцкім мосце праз Віцьбу правалілася частка брукаванага тратуара побач з тым месцам, дзе рабілі катлаван для злучэння дзюкера з магістральнай каналізацыяй. Месца ачэпленае, працуе аварыйная служба “Віцебскводаканала”, яны знімаюць плітку, якая засталася вакол правала, а таксама ўзразаюць асфальтавае пакрыццё побач.

    Разбурэнне гістарычнай спадчыны Віцебска не спыняць

    16/5/07 •

    15 траўня месца пракладкі каналізацыі на плошчы Свабоды, дзе раней стаяў езуіцкі кляштар і касцёл Святога Язэпа (пасля праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор) наведала Вольга Ляўко — доктар гістарычных навук, якая курыруе гэтую тэрыторыю. Яна сустрэлася з прадстаўнікамі “Віцебскводаканала” і фірмы, якая выконвае буравыя працы, і абмеркавала сітуацыю з парушэннем гістарычных і археалагічных каштоўнасцяў. Па словах сп. […]