Глыбокі раён •

    У Глыбоцкім раёне працуе дзіцячы летнік “Надзея”

    13/6/10 •

    10 чэрвеня ў вёсцы Пятроўшчына (Глыбоцкі дэканат) распачаўся дзіцячы летнік “Надзея”. Адметна тое, што арганізаваны ён супольнымі намаганнямі глыбоцкай парафіі Св. Тройцы і Глыбоцкага аддзела народнай адукацыі. У летніку бяруць удзел маленькія глыбачане – навучэнцы мясцовых школ.