каталицтва •

    Візітацыя ў Дзеркаўшчыне (+3­)

    04/7/11 •

    3 ліпеня ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) адбылася біскупская візітацыя. Парафію наведаў пастыр дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін.

    Асвячэнне надмагільнага помніка ксядзу Пралату Юозасу Бульке

    22/6/11 •

    У нядзелю 26 чэрвеня а 14 гадзіне ва Ўрачыстасць св. Яна Хрысціцеля пасля Ўрачыстай Святой Імшы, якая адбудзецца ў 13:00, будзе асвечаны надмагільны помнік ксядзу Пралату Юозасу Бульке, лаўрэату дзяржаўнай узнагароды "За Духоўнае адраджэнне" і шматгадоваму пробашчу мосарскай парафіі.

    Мосар: Летняя сустрэча «Легіёну Марыі»

    13/6/11 •

    У суботу, 11 чэрвеня 2011 года, у Мосары адбылася летняя сустрэча «Легіёну Марыі» курыі Маці Божай Балеснай (Глыбокае), у якую ўваходзяць 6 прэзідыюмаў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі.

    Малітоўнае спатканне ў Наваполацку (+3­)

    17/12/10 •

    14 снежня духавенства Віцебскай дыяцэзіі сабралася на малітоўнае спатканне ў Наваполацку. Гасцінная парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса расчыніла дзверы свайго касцёла для гасцей. Сёстры і святары маліліся ў цішыні перад Езусам Эўхарыстычным. Верныя ідэалу хрысціянскага навяртання, многія прыступілі да сакрамэнту споведзі.

    У Мосары развіталіся з Юзафам Булькай

    11/1/10 •

    У вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна сёння правялі ў апошні шлях вядомага каталіцкага ксяндза Юзафа Бульку, пробашча мясцовага касцёла святой Ганны. Святара пахавалі каля сцен гэтай святыні, дзе ён служыў каля 20 гадоў свайго жыцця. Як вядома, пахаванне святароў не на могілках, а каля касцёла ўказвае на іх асаблівыя заслугі. Развітацца с ксяндзом прыйшлі тысячы вернікаў. На пахаванне прыехалі каталіцкія біскупы з Беларусі, Літвы, Польшчы.