каталог •

    Выйшаў польскамоўны каталёг літаратуры пра Браслаўшчыну (+2­)

    17/2/07 •

    Варшаўскае аддзяленьне Краёвага таварыства браслаўчан падрыхтавала і выпусьціла каталёг польскамоўнай літаратуры аб Браслаўшчыне. Выданьне зьмяшчае кароткія анатацыі на 22 кнігі, што ўбачылі сьвет паміж 1930 і 2005 гадамі. Значную частку гэтай літаратуры складаюць успаміны. Прадстаўлены таксама гістарычныя апрацоўкі ды адзін турыстычны даведнік. Каталёг дэманструе багацьце і разнастайнасьць літаратуры пра паўночна?заходні рэгіён Беларусі.