Мірон •

    Распачалося паляванне на Мірона?

    09/3/08 •

    9 сакавіка ў 21:30 у Віцебску няўлоўны Мірон вывесіў чарговы сцяг бел-чырвона-белага марафона, прысвечанага 90-м угодкам БНР. Аднак сёння штандар не правісеў і паловы гадзіны.

    Яшчэ на адзін сцяг Мірон наблізіў 90-я угодкі БНР

    04/3/08 •

    4 сакавіка на пяціпавярховым доме на вуліцы Касманаўтаў у Віцебску залунаў бел-чырвона-белы сцяг.

    Мірон працягвае бел-чырвона-белы марафон у Віцебску

    01/3/08 •

    1 сакавіка ў першы дзень вясны ў Віцебску на вуліцы Герцэна блізу сямі гадзін вечара легендарны Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на трохпавярховы жылы дом №21.

    Бел-чырвона-белы марафон працягваецца

    27/2/08 •

    Над Віцебскам зноў залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Ён быў вывешаны 26 лютага ўвечары на даху жылога дома па вуліцы Камсамольскай, насупраць будынку суду Віцебскага раёну.

    Валянцінка ад Мірона

    14/2/08 •

    Легендарны Мірон павіншаваў беларусаў з днём закаханых, вывесіўшы бел-чырвона-белы сцяг на доме нумар 61 па вуліцы імя Максіма Горкага ў Віцебску.

    Мірон вывесіў сцяг у гонар Тадэвуша Касцюшкі

    13/2/08 •

    Сёння ўвечары мінакі, што шлі па Кіраўскім мосце цераз Дзвіну у Віцебску, маглі бачыць бел-чырвона-белы сцяг, што лунаў над жылым пяціпавярховым домам на перакрыжаванні вуліц Кірава і Камсамольскай

    Сцяг у гонар Станіслава Булак-Балаховіча

    10/2/08 •

    У Віцебску сёння ўвечары, каля 18 гадзін, на даху гандлёвага цэнтра “Еўропа” з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. На гэты раз ён быў вывешаны Міронам у гонар змагара за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў у 20-я гады ХХ стагоддзя, генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

    Следы легендарного Мирона появились и в Толочине

    30/1/08 •

    Рано утром, едва рассвело, жители райцентра Толочин, идя на работу, могли прочитать листовки, изготовленные, как в них заявляется, при содействии легендарного Мирона.

    Мирон занялся издательской деятельностью?

    29/1/08 •

    Неожиданно в глухих, Богом, властью и людьми забытых деревнях Сенненского района Витебской области появились листовки, отпечатанные при содействии легенды сопротивления — неуловимого Мирона.

    Мірон распачаў бел-чырвона-белы марафон

    18/1/08 •

    Вядомы віцебскі палітычны дзеяч Барыс Хамайда паведаміў, што з крыніц вартых даверу ён атрымаў звесткі, згодна якіх легендарны Мірон распачаў прысвечаны 90-годдзю БНР марафон па вывешванню бел-чырвона-белых сцягоў.

    Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на “сталінцы”

    31/12/07 •

    У Віцебску на вуліцы Кірава, побач з чыгуначным вакзалам, Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на чатырохпавярховую “сталінку”. Як паведаміў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, яму стала вядома з крыніц вартых даверу, што да сцяга прымацаваня цыдулка з наступным тэкстам: “Да народзінаў легендарнага камандзіра Наваградскага коннага швадрону Барыса Рагулі. Слава беларускаму герою! Мірон”.

    No pasaran, Мірон?

    15/11/07 •

    Днямі віцябляне, якія любяць гуляць па набярэжнай Дзвіны і Віцьбы ля тэатра імя Якуба Коласа, убачылі што прывычны маршрут стаў немагчымым. Частка тэатральнага двара цяпер абнесеная высокім каваным плотам, які ўшчыльную падыходзіць да стромага берага Віцьбы. Цяпер, надумай які турыст агледзіць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа з усіх бакоў, у яго гэта не […]

    У Віцебску Мірон ушанаваў памяць Эміліі Плятэр

    12/11/07 •

    Напярэдадні дня народзінаў (13 лістапада 1806 г.) Эміліі Плятэр — удзельніцы паўстання 1831 г., якая доўгі час жыла на Віцебшчыне, дзе збірала фальклор — легендарны Мірон ушанаваў яе памяць вывешваннем сцяга наадной з вежаў Васкрасенскай царквы, якая адбудаваная побач з ратушай у самым цэнтры Віцебска.

    РНЕ рэалізуе свае пагрозы?

    01/11/07 •

    "НН" ўжо паведамлялі аб тым, што віцебскія праваахоўныя органы вырашылі не заводзіць крымінальныя справы па фактах атрымання пагроз грамадзянамі горада ад імя Віцебскай філіі незарэгістраванай арганізацыі РНЕ. Нагадаем: такія лісты атрымалі сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, старшыня гарадской арганізацыі АГП Алена Залеская, рэдактар недзяржаўнай газеты "Віцебскі кур'ер" Уладзімір Базан, кіраўнік літаратурнага аддзелу тэатра "Лялька" Вікторыя […]

    Мірон павіншаваў віцябчан з Днём беларускай вайсковай славы

    08/9/07 •

    Напярэдадні Дня беларускай вайсковай славы, што неафіцыйна адзначаецца 8 верасня, на праспекце Фрунзэ ў цэнтры Віцебска з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Нацыянальны штандар быў замацаваны каля 23 гадзін 7 верасня на даху чатырохпавярховага будынка інтэрната, які належыць Віцебскаму дзяржаўнаму медыцынскаму універсітэту.