паездка •

    Павел Севярынец стаў невыязным?

    11/8/07 •

    Учора, 10 жніўня, Павел Севярынец забраў з аддзела грамадзянства і міграцыі Першамайскага раёна гораду Віцебску свой пашпарт, які здаваў туды, каб паставіць штамп для “шматразовых выездаў ва ўсе краіны свету”. Нягледзячы на тое, што чыноўнікі пратрымалі дакументы Севярынца паўтара месяца (удвая даўжэй, чым звычайна), штамп у паспарце так і не з'явіўся.