прэс-кавярня •

    У Полацку замест шкваркі ды чаркі – прэса ды кава

    03/5/07 •

    Сёньня спаўняецца пяць гадоў зь дня адкрыцьця адмысловай прэс-кавярні, што месьціцца ля Полацкага аўтавакзала і штодзень пачынае працу за гадзіну да ранішняга эфіру Свабоды. Тут дзьве ўтульныя залі, дзе прадаюць адпаведна прэсу ды каву. Наведвальнікі ўваходзяць напачатку ў памяшканьне, застаўленае дзясяткамі разнастайных газэт і часопісаў. Прэса пастаянна абнаўляецца: за тым, як купляюць выданьні, уважліва сочаць.